16 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Welt паведаміла пра «пункт незвароту» для Турцыі пасля закупкі С-400

6
Welt паведаміла пра «пункт незвароту» для Турцыі пасля закупкі С-400

Закупка С-400 нясе для Анкары велізарныя эканамічныя і палітычныя рызыкі.

Набыццё Анкарой расейскіх комплексаў С-400 можа азначаць, што Турцыя дэ-факта адмаўляецца ад падтрымкі хаўруснікаў на Захадзе, паведамляе нямецкая газета Die Welt са спасылкай на вайсковага экспэрта Гарэта Джэнкінса. З ягоных слоў, тое, што адбываецца, можа стаць для турэцкага боку патэнцыйнай «кропкай незвароту», піша РБК.

Як піша газета, закупка С-400 нясе для Турцыі «велізарныя эканамічныя і палітычныя рызыкі». Анкары пагражаюць санкцыі з боку Вашынгтона, NATO і Еўразвязу. Гэтыя захады могуць «забіць эканоміку» краіны, гаворыцца ў артыкуле. Дарэчы, адзначае выданне, Турцыя не зможа купіць у ЗША знішчальнікі F-35, у праграме стварэння якіх яна актыўна ўдзельнічала.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган усведамляе рызыкі, але «хоча дамовіцца з Масквой».

Акрамя таго, піша Welt, у Турцыі існуе версія, што «Эрдаган хоча абараніць сябе ад амерыканцаў». Адзначаецца, што адна з установак С-400 будзе размешчаная на авіябазе Акінчы недалёка ад Анкары, у яе задачы ўваходзіць абарона паветранай прасторы над сталіцай. Газета нагадвае, што ў 2016 годзе пры спробе дзяржперавароту ў краіне на будынак парламента ў Анкары напалі з паветра.

Масква і Анкара падпісалі кантракт аб пастаўках комплексаў у 2017 годзе. Яго сума склала $2,5 млрд за чатыры дывізіёны. Кампаненты для С-400 Турцыя пачала атрымліваць 12 ліпеня.

Вашынгтон выступае супраць угоды і мяркуе, што яна пагражае зброевай праграме Пентагона, якая тычыцца вытворчасці знішчальнікаў F-35. Паводле звестак крыніц Bloomberg, адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа ўжо вызначылася з абмежавальнымі захадамі ў дачыненні да Турцыі і абвесціць пра іх у найбліжэйшыя дні. Са слоў суразмоўцаў агенцтва, санкцыі былі распрацаваныя ў рамках закона CAATSA («Аб супрацьдзеянні нядобразычліўцам Амерыкі праз санкцыі»).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках