25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах шукаюць мэнэджара за $150

9
У Баранавічах шукаюць мэнэджара за $150

Што яшчэ адбываецца сёння на беларускім рынку працы.

Сайт intex-press.by прааналізаваў базу звестак Дзяржаўнай службы занятасці ў Баранавічах і вось што выявіў:

350 рублёў

Гэта самы вялікі з самых маленькіх заробкаў у горадзе. І на яго ёсць 75 вакантных месцаў. У асноўным у рабочых спецыяльнасцях, якія не патрабуюць нават наяўнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

348,16 рубля

З дакладнасцю да капейкі паказалі заробак для станцыйных рабочых на чыгунцы. У базе ёсць дзве вакансіі: аднаго працоўнага шукаюць на станцыю «Баранавічы-Цэнтральныя», другога - на станцыю «Наваельня».

342 рублі

Столькі прапануюць фармацэўту ў адной з медыцынскіх устаноў горада.

340 рублёў

Такі заробак прапаноўваюць прыкладна для 30 вакансій у горадзе. У асноўным гэта вакансіі ў сферы гандлю: ад мэнэджараў да грузчыкаў.

330 рублёў

На мінімальны заробак на стаўку не толькі ў горадзе, але і ў краіне шукаюць блізу 190 чалавек. Якіх толькі вакансій сярод іх няма! Нават трэнер па фігурным катанні. Але так як грошы прапануюць мізэрныя, то і прэтэндэнтаў на вакантныя месцы шукаюць месяцамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках