19 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурэнка пра «Зеніт» - «Дынама»: Адпаведныя органы і структуры павінны разабрацца

3
Гурэнка пра «Зеніт» - «Дынама»: Адпаведныя органы і структуры павінны разабрацца
Сергей Гуренко

Галоўны трэнер менскага «Дынама распавёў пра паразу ад «Зеніта» (1:8) у мінулым розыгрышы Лігі Еўропы.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка распавёў пра паразу ад «Зеніта» (1:8) у мінулым розыгрышы Лігі Еўропы.

- Мінуў час, можаце сказаць, што гэта было - 1:8 у Піцеры пасля 4:0 ў Менску?

- Для мяне самым дзіўным было тое, што да «Зеніта» ў нас вельмі доўга не было матчу, у якім хлопцы не выканалі б устаноўку. Мы за год саступілі ўсяго тры разы - двойчы БАТЭ і адразу пасля «Зеніта» - «Гарадзеі». Але нават у гэтых сустрэчах вытрымлівалі структуру гульні. А ў Піцеры разваліліся з першых хвілін. Мяне зачапіла толькі гэтае пытанне.

- Знайшлі на яго адказ?

- Калі б пачаў у гэтым капацца, страціў бы каманду. Нас не было б ні ў прызёрах, ні ў еўракубках.

- Мяркуючы з вашых слоў, пакапацца было ў чым.

- Ёсць адпаведныя органы і структуры. Калі ім гэта трэба - павінны разабрацца, я мяркую. У мяне няма такога рэсурсу.

- Камусьці спавядаліся пасля жудаснай паразы?

- Унутры сябе пераварыў. І нават гульню ні разу не пераглядаў. Нікога не хачу вінаваціць, я і пра «Газпрам» - сказаў пасля матча ў тым жа плане, што ў «Зеніта» магчымасці вышэйшыя, а не ў тым, у якім многія падумалі. Проста засталося пытанне, на якое ў мяне няма адказу.

- Вы ж і самі, чуў, трапілі пад падазрэнне тагачаснага прэзідэнта клуба Чыжа?

- Сказаў адразу: гатовы да ўсялякіх праверак і дэтэктараў, мне няма чаго хаваць, - цытуе Гурэнка sportbox са спасылкай на «МАТЧ ТВ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках