Украіна заменіць 12 паслоў, у тым ліку ў ЗША
9- 15.07.2019, 20:40
- 9,671
Зяленскі ініцыяваў пачатак абнаўлення дыпламатычнага корпусу Украіны.
У Сядзібе прэзідэнта Украіны паведамілі, што найбліжэйшым часам заменяць 12 кіраўнікоў пасольстваў, у тым ліку ў Злучаных Штатах.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
"Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ініцыяваў пачатак абнаўлення дыпламатычнага корпусу Украіны. Ужо прынятая пастанова аб замене 12 кіраўнікоў амбасад ва ўсім свеце. У тым ліку і амбасадара Украіны ў ЗША. Паралельна з гэтым ідзе работа для дабору і ўладкавання новых паслоў", - гаворыцца ў паведамленні сядзібы ў Twitter.
Президент України Володимир Зеленський ініціював початок оновлення дипломатичного корпусу України. Вже прийнято рішення про заміну 12 керівників посольств по всьому світу. Зокрема і посла України в США. Паралельно з цим, йде робота із підбору та оформлення нових послів.
— Офіс Президента (@APUkraine) July 15, 2019
Адзначым, што ў гэты момант украінскае пасольства ў ЗША ўзначальвае Валерый Чалы. Ён быў прызначаны на пасаду былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у 2015 годзе.