23 красавiка 2024, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ды нармальна ўсё з імі»: У Гомельскай вобласці каровы гінуць у гноі

29
«Ды нармальна ўсё з імі»: У Гомельскай вобласці каровы гінуць у гноі
Иллюстрационное фото

Наглядны вынік «дасягненняў» сельскай гаспадаркі пры Лукашэнку.

Блогер NEXTA апублікаваў інфармацыю працоўных з двух аграрных прадпрыемстваў Гомельшчыны, дзе кіраўніцтва зладзіла жывёлам, як піша блогер, пекла на зямлі.

У вёсцы Дабравольшча, што ў Жлобінскім раёне, прыбралі ўвесь гной і выправілі кароваў пасвіцца, паведамляе «Белсат».

«На ўбогай ферме засталіся ўсяго некалькі. “Чысценька”, але тлен і галеча», – адзначае блогер.

Сітуацыя выглядае яшчэ горш у вёсцы Стрэшын, што таксама ў Жлобінскім раёне. Паводле інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў аграрнага прадпрыемства «Стрэшынскі», каровы тут нярэдка паміраюць таму, што захрасаюць у гноі, а іхнія трупы непадалёк ад фермы ніхто не хавае. У доказ ён даслаў фота і відэа.

Працаўніца аддзела кадраў аграрнага прадпрыемства «Стрэшынскі» аспрэчыла інфармацыю пра памерлых кароваў.

«Ды нармальна ўсё з каровамі. Ніхто не памірае», – адказала Віка з аддзела кадраў.

Дзяўчына не ведае, колькі кароваў цяпер на прадпрыемстве, таму параіла датэлефанавацца да дырэктара Вольгі Тамай. Аднак да гэтага часу (09:25 паводле Менску) яна не з'явілася на працоўным месцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках