25 красавiка 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэскі ляцяць

4
Трэскі ляцяць

У Магілёве актывісты даведаліся вельмі дзіўныя факты пра «Омск Карбон» і свабодную эканамічную зону.

Актывісты кампаніі «За здаровы Магілёў» высветлілі, што пры падрыхтоўцы праекта аб'яднанай санітарна-ахоўнай зоны часткі № 4 свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» (менавіта там размяшчаюцца заводы «Омск Карбон Магілёў», «Кронаспан», ВМГ Індастры і іншыя) у азялененую тэрыторыю незаконна ўключылі сельскагаспадарчыя землі, піша mspring.online. Усяго неправамоцна было ўключана 45% плошчы ад усёй «зялёнай зоны».

Трэскі ляцяць

Эка-актывісты высветлілі гэта з прадпісання пракурора Магілёўскай вобласці Чадзюка, якое было накіраванае старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу.

– Нягледзячы на названае парушэнне, УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» выдаў паводле праекта станоўчае санітарна-гігіенічнае заключэнне, – гаворыцца ў лісце пракурора.

Нагадаем, адной з прэтэнзій праціўнікаў заводаў было тое, што прамыслоўцы высеклі частку зялёных насаджэнняў. Чадзюк часткова пацвярджае гэта:

– За перыяд з 2016 да 2019 года ў непасрэднай блізкасці ад часткі №4 СЭЗ праведзена 40 высечак... Тым самым скарачалася плошчу азелянення часткі санітарна-ахоўнай зоны, – сцвярджае пракурор.

Ён адзначыў, што было праведзена недастаткова мерапрыемстваў для азелянення. Чадзюк заявіў, што спробы высадзіць новы лес былі не зусім удалыя – значная частка раслінаў не прыжылася.

Пракурор адным з пунктаў прапанаваў старшыню аблвыканкама «зрабіць комплексныя захады для забеспячэння азеляненнем аб'яднанай санітарна-ахоўнай зоны часткі №4 СЭЗ “Магілёў”, разгледзець перспектывы ў яе межах дадатковых аб'ёмаў лесаахоўных насаджэнняў».

Без метаду і аналізатара

Яшчэ пару цікавых фактаў эка-актывісты даведаліся з ліста Міністэрства аховы здароўя, які прыйшоў магілёўцу Леаніду Платоненку.

– Як высвятляецца, методыка вызначэння сажы (чорнага вугляроду) у паветры, у Беларусі яшчэ пакуль толькі рэгіструецца. «Белгідрамет» нядаўна толькі атрымаў гэтую методыку з піцерскай геафізічнай абсерваторыі імя Ваекова, – апавёў каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. – Хоць відавочна, што яна павінна была быць атрыманая і выкарыстаная ўжо даўно, яшчэ летась, калі запускалі «Омск Карбон».

З іншага ліста – ужо з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – Бодзілеў даведаўся, што сістэма маніторынгу атмасфернага паветра, якую ўжо шмат разоў абяцалі паставіць на мяжы СЭЗ «Магілёў», плануецца ўвесці ў строй толькі ў красавіку 2020 года.

– Беручы пад увагу, што «Омск Карбон» павінен запусціцца літаральна гэтай восенню, выходзіць так, што цягам паўгода завод можа не хвалявацца пра тое, што сістэма маніторынгу нешта там выявіць, – пракаментаваў сітуацыю эка-актывіст.

Паводле ягоных словаў, тактыка сталых стасункаў з уладамі дазволіла даведацца мноства цікавай інфармацыі, прычым з афіцыйных адказаў:

– Цяпер нам застаецца толькі працаваць далей і зрабіць усё, каб мінімізаваць патэнцыйныя страты ад прамысловых аб'ектаў у гэтым раёне, – сказаў Бодзілеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках