25 красавiка 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратарка Мінсельгаса нахаміла журналісту: Апублікаваны запіс гутаркі

93
Прэс-сакратарка Мінсельгаса нахаміла журналісту: Апублікаваны запіс гутаркі
ЗІНАІДА БЯРЭШЧАНКА

Зінаіда Бярэшчанка выкарыстала нецэнзурную лексіку.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Ігар Брыло выклаў у інстаграме здымак, на якім ён пазуе ў майцы Russia на барысаўскім прадпрыемстве «Здравушка». СМІ звярнулі ўвагу на гэты выпадак, пасля чаго чыноўнік закрыў сваю старонку.

Nn.by у панядзелак звярнулася да прэс-сакратаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі Зінаіды Бярэшчанкі з просьбай пракаментаваць сітуацыю. У першай размове Зінаіда Яўгенаўна паабяцала пагутарыць з Ігарам Брыло, а падчас другога званка яе настрой істотна змяніўся.

ЗІНАІДА БЯРЭШЧАНКА

Прэс-сакратарка... абмацюкала журналіста і заявіла, што закрывае тэму.

Журналісты прыводзяць даслоўную размову з чалавекам, які адказвае ва ўстанове за сувязі са СМІ.

– Зінаіда Яўгенаўна, добры дзень яшчэ раз. Скажыце, не атрымалася ў Ігара Вячаслававіча спытаць?

– Паслухайце, гэта не тая тэма, якую вы спрабуеце палітызаваць. Перастаньце вы займацца гэтай х***ёй, дзе ёй не трэба займацца.

– Э...

– Я кажу вам: з'ездзіце вы лепш у калгас, так, зрабіце вы добры матэрыял пра пасяўную, пра тых мужыкоў, якія прыходзяць дадому толькі папіць гарбаты ці яшчэ што. Хопіць палітызаваць. Скажыце, якую ідэалогію вы закладвалі? Памяняць настроі людзей?

– Якія настроі?

– На ***уй вам той каментар?

– Стоп, так гэта беларускі чыноўнік, які ходзіць у майцы іншай дзяржавы.

– Вам якая справа, у чым ён ходзіць?

– Мы прадстаўнікі беларускага грамадства, беларускае выданне.

– Якое грамадства вы прадстаўляеце? Якое? Назавіце яго.

– Беларускае.

– Якое? «Нашу Ніву»? Чаму вы кажаце за ўсё беларускае грамадства?

– Не ўсё, а за ягоную частку.

– Якую частку?

– Тых чытачоў, якія нас чытаюць.

– Добра, хто вам даў паўнамоцтвы?

– Галоўны рэдактар Марціновіч Ягор Аляксандравіч. Добра, каментара не будзе, як я разумею?

– Няма яго, ён на нарадзе ў Савеце міністраў. Паслухайце, спыняйце палітызаваць там, дзе гэта не трэба рабіць. Спыняйце ўкладваць у галовы грамадства тое, што не трэба ўкладваць. Вы ўвогуле некарэктна сябе паводзіце. Вы што, хочаце памяняць настроі людзей?

– Якія настроі?

– Вось ваша прыставанне да гэтай майкі.

– Людзей гэта абурае, пачытайце каментары.

– Што вы гэтым хочаце сказаць?

– Дзяржслужбоўцам недапушчальна насіць майкі іншых дзяржаваў.

– Ігар Вячаслававіч – чалавек, які бывае ў Польшчы, яму там падарылі майку, што яму з ёй рабіць? Спаліць? Лазню пратапіць? Ён быў на Алімпіядзе, яму там падарылі нейкі гарнітур, і што, калі ён яго апране, яму што, нельга яго насіць? Яму цяпер насіць трусы, якія вы хочаце, майку, блін, можа, яшчэ і прэзерватыў, які вы хочаце?

– Не, толькі з беларускай [маецца на ўвазе з беларускай сімволікай].

– Паслухайце, гэта ўвогуле прыватны здымак. Чаму вы прыватнае ператвараеце ў палітыку?

– Што значыць прыватнае? Гэта інстаграм чыноўніка.

– Ну калі ён там быў у выходны дзень.

– Стоп, вы самі казалі, што 1-га ліпеня – гэта панядзелак.

– Усё, пакуль. Тэму гэтую мы закрылі. Вы яе адкрылі, а мы закрыем. Зачыняем дзверы, на гэтым усё.

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. ФОТА З ВІКІПЕДЫІ.
Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках