28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі праваабаронца ставіць на месца «суддзю-лайдака»

5
Віцебскі праваабаронца ставіць на месца «суддзю-лайдака»
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ
ФОТА: DW.DE

Суддзя не адрэагаваў на абразы, якія міліцыянт нанёс жыхару Віцебска проста ў зале суда.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай даць прававую ацэнку бяздзейнасці суддзі Сяргея Будрэвіча, які праігнараваў факт наўмыснага прыніжэння міліцыянтам гонару і годнасці грамадзяніна падчас судовага паседжання, піша "Віцебская Вясна". Адказ прыйшоў з аблсуда: Будрэвічу будзе прапанавана "падтрымліваць у судзе атмасферу добразычлівасці".

Эпізод датычыўся адміністрацыйнай справы, распачатай супраць віцебскага таксіста Алега Стральца, якога абвінавачвалі ў абразе ўчастковага міліцыянта Мечыслаўскага (арт. 23.5 КаАП). Віцябчук нібыта абразіў участковага праз тэлефон, а потым сам прыехаў у апорны пункт паглядзець, з кім жа размаўляў (і быў неадкладна прыкаваны наручнікамі да батарэі). Суддзя Будрэвіч аштрафаваў тады Стральца на 24 базавыя велічыні, хоць ніякіх доказаў абразы (запісу тэлефоннай размовы) не меў.

Даючы тлумачэнні ў судзе, маёр міліцыі Мечыслаўскі казаў, што да гэтага ў ягонай практыцы былі два аналагічныя выпадкі, "але людзі выяўлялі больш разважлівасці і не з'яўляліся самі ў міліцыю".

"Трэба быць прыдуркаватым ("полоумным" – на мове арыгіналу – ВВ). Грамадзянін Стралец, у адрозненне ад разумных людзей, з'явіўся ў міліцыі", – цытуе Левінаў выказванне міліцыянта ў судзе.

"Суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Сяргей Будрэвіч праігнараваў факт таго, як маёр міліцыі Мечыслаўскі публічна і наўмысна ў непрыстойнай форме абразіў гонар і годнасць грамадзяніна Стральца", – тлумачыць праваабаронца і просіць даць прававую ацэнку бяздзейнасці суддзі ў гэтай сітуацыі.

Адказ на свой зварот Левінаў атрымаў ад старшыні Віцебскага абласнога суда Мікалая Хамічэнкі. Той паведамляе, што была праведзеная службовая праверка, але "звестак пра выкарыстанне пацярпелым інспектарам Мечыслаўскім фразаў і выразаў, якія прыніжалі б гонар і годнасць Стральца, не вызначана".

Абласны суд паведаміў праваабаронцу, што падставаў для захадаў рэагавання да суддзі Будрэвіча няма.

"Між тым суддзю прапанавана сваімі дзеяннямі ў судовым пасяджэнні падтрымліваць атмасферу добразычлівасці, настройваць удзельнікаў працэсу на паважлівы тон пры выкладанні тлумачэнняў або паказанняў", – гаворыцца ў адказе з абласнога суда.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках