19 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень Венесуэла прадала золата на $ 40 мільёнаў

4
За тыдзень Венесуэла прадала золата на $ 40 мільёнаў

Золатавалютныя рэзервы рэжыму Мадуры скараціліся да мінімуму за тры дзесяцігоддзі.

На мінулым тыдні ўлады Венесуэлы прадалі золата на $ 40 млн, нягледзячы на дзейныя санкцыі Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе gordonua.com.

12 ліпеня Цэнтральны банк Венесуэлы прадаў блізу тоны золата. Паводле звестак агенцтва, агульныя золатавалютныя рэзервы краіны на сёння скараціліся да мінімуму за тры дзесяцігоддзі – да $ 8,1 млрд.

З пачатку красавіка Венесуэла прадала блізу 24 тонаў золата.

Кіраўнік краіны Нікалас Мадура прадае золата прыватным кампаніям у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Турцыі, паколькі санкцыі Захаду ўсё больш адсякаюць фінансавыя магчымасці ўладаў краіны ад сусветнай фінансавай сістэмы.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што амерыканскія ўлады асуджаюць спробы Мадуры і ягоных прыхільнікаў "скрасці рэсурсы ў венесуэльскага народа", і заклікаў кампаніі, банкі і іншыя арганізацыі не набываць золата ў Венесуэлы.

Апазіцыйны лідар Хуан Гуайдо спрабуе замарозіць банкаўскія рахункі і золата, якое належыць Венесуэле за мяжой, у тым ліку 31 тону золата ў Банку Англіі коштам блізу $ 1,3 млрд.

Венесуэла ахопленая эканамічным крызісам з 2010 года. Інфляцыя ў Венесуэле за 2018 год склала 1,7 мільёна адсоткаў, чаму сотні тысячаў жыхароў краіны недаядаюць. Паводле ацэнак ААН, ужо 4 млн венесуэльцаў сталі бежанцамі праз голад і палітычныя рэпрэсіі на радзіме.

Акрамя таго, у Венесуэле прадаўжаецца палітычны крызіс. 10 студзеня 2019 года Нікалас Мадура, які ўзначальвае краіну з 2013 года і набраў больш за ўсіх галасоў на выбарах 2018 года, прынёс прэзідэнцкую прысягу. 15 студзеня падкантрольны апазіцыі парламент прызнаў Мадуру ўзурпатарам.

23 студзеня кіраўнік парламента Хуан Гуайдо абвесціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны.

ЗША, большасць краінаў Лацінскай Амерыкі і Еўразвязу прызналі Гуайдо часовым прэзідэнтам, Расея падтрымала Мадуру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках