25 красавiка 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: «Дэпутаты» баяцца ісці супраць заказчыка «дармаедскага» дэкрэта

9
Зінаіда Міхнюк: «Дэпутаты» баяцца ісці супраць заказчыка «дармаедскага» дэкрэта
ЗІНАІДА МІХНЮК
ФОТА: SPRING96.ORG

Улады спрабуюць рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні.

У так званай «палаце прадстаўнікоў» не бачаць падстаў для звароту ў Канстытуцыйны суд з нагоды канстытуцыйнасці дэкрэта №3, а «савет рэспублікі» не стаў нават фактычна яго разглядаць, паведамляе praca-by.info.

«З прычыны адсутнасці на практыцы спрэчных пытанняў, звязаных з аднясеннем грамадзян да катэгорый «занятыя»/«не занятыя», на наш погляд, увядзенне ў заканадаўства вызначэння тэрміна «не занятыя грамадзяне» ўяўляецца залішнім <...> мяркуем, што падстаў для звароту ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь з мэтай прызнання пункта 5 дэкрэта №3 неадпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не прадбачыцца», - піша старшыня камісіі ў працы і сацыяльных пытаннях «палаты прадстаўнікоў» Т. Красоўская.

Так адказала «дэпутат» на зварот прафзвязу РЭП з нагоды разгляду дэкрэта №3 на адпаведнасць Канстытуцыі.

«Канстытуцыя РБ не прадугледжвае такога юрыдычнага паняцця як «працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы», такім чынам, п.5 часовага дэкрэта №3 аб аплаце такой катэгорыяй грамадзян спажываных паслуг ЖКГ паводле спецыяльных тарыфаў не заснаваны на нормах Асноўнага закона нашай краіны», - паказваў прафзвяз РЭП.

«Савет рэспублікі» пайшоў яшчэ далей і нават не стаў разглядаць зварот па сутнасці. Да ініцыятыўнага звароту не прыкладзеная «копія пастановы дзяржаўнага органа або копія пастановы суда агульнай юрысдыкцыі, у якіх ужыты нарматыўны прававы акт, канстытуцыйнасць якога выклікае сумнеў», - адказаў старшыня камісіі ў адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці В.Сірэнка.

Пакуль адмоўчваюцца Савет Міністраў і Вярхоўны суд, у якія прафзвяз РЭП накіраваў аналагічныя звароты.

«Дэпутаты» баяцца пайсці супраць заказчыка дэкрэта, таму і робяць вясёлую міну пры дрэннай гульні», - адзначыла выканаўца абавязкаў старшыні РЭП Зінаіда Міхнюк:

- Дэкрэт прынялі аўральна, без шырокага абмеркавання з грамадскасцю. Міжнародная арганізацыя працы канстатавала, што ў дэкрэце ўтрымліваюцца элементы прымусовай працы, сам дэкрэт зневажае чалавечую годнасць. Палата прадстаўнікоў, замест таго, каб скарыстацца сваім правам і ініцыяваць разгляд дэкрэта на канстытуцыйнасць, дае нам чарговую адпіску, тым самым дэманструе ўласнае бяссілле.

Разам з тым, канстатуе кіраўніца прафзвязу, улады нават не выконваюць прыняты дэкрэт:

- У краіне не ствараюцца новыя працоўныя месцы, якія дазваляюць «незанятым у эканоміцы» грамадзянам атрымліваць хоць мінімальны заробак. Мы, як грамадскае аб'яднанне, скарысталіся сваім правам і звярнуліся ў дзяржаўныя органы. Але на гэтым мы спыняцца не збіраемся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках