20 красавiка 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа з дрона: пад Горлаўкай УСУ нанеслі магутны ўдар па баевіках

4
Відэа з дрона: пад Горлаўкай УСУ нанеслі магутны ўдар па баевіках

Аперацыю паспяхова правяла пяхота 53-й брыгады.

Украінскае войска нанесла ўдар па пазіцыях баевікоў з карэкціроўкай агню з паветра з дапамогай беспілотнікаў у прыгарадзе Горлаўкі ў Данецкай вобласці, паведамляе apostrophe.ua.

Пра гэта ў сябе на старонцы ў Facebook напісаў валанцёр Юрый Мысягін.

Ён адзначыў, што аперацыю паспяхова правяла пяхота 53-й брыгады УСУ. Для гэтага спатрэбілася два вылеты БПЛА - для агляду мясцовасці і выведкі пазіцый праціўніка.

«Прыгарад Горлаўкі. Спачатку праляцелі над пазіцыяй супраціўніка вышэй. Прыгледзеліся. І што ўбачылі? Акопы, акопы - дзясяткі метраў. Занятыя дамы, з якіх даўно выгналі мясцовых, ператвораныя ў назіральныя пункты, КСП узводаў і невялікія склады боепрыпасаў. Праляцелі другі раз, ужо на нізкай вышыні. Прыгледзеліся ўважлівей. Ацанілі ўсе пазіцыі супраціўніка. Усе. І акопы, і будынкі, і склады, і жыллё.

Потым адвялі робат на бяспечную адлегласць і... Усё па цэлях. Карэкціроўка з паветра, дазваляе не расходаваць дарма боепрыпасы. Некалькі хвілін і аперацыя скончаная. Пяхота 53-й брыгады вызначылася», - піша ён.

Таксама Мысягін распавёў пра ролю дрона ў гэтай аперацыі і падкрэсліў важнасць іх выкарыстання ў сучасных ваенных канфліктах.

«Вось таму мы і пастаўляем дроны ў войска. Без іх не праходзіць ніводная такая аперацыя ў адказ. Яны вочы нашага войска ў небе», - падкрэсліў валанцёр.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках