20 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура вярнула справу палітвязня Паліенкі ў СК

1
Пракуратура вярнула справу палітвязня Паліенкі ў СК
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Справу вярнулі для «дадатковага расследавання».

Пракуратура Менска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу палітвязня Змітра Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дакладныя прычыны, на падставе якіх пракурор вярнуў справу следчым, пакуль невядомыя. Згодна з пунктам 3 артыкула 264 КПК пракурор мае права вынесці пастанову вярнуць крымінальную справу следчаму са сваімі пісьмовымі ўказаннямі для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання, а таксама для выстаўлення новага абвінавачвання ў выпадку неабходнасці яго дапаўнення, змены на больш цяжкае або на істотна адрознае паводле фактычных абставінаў ад першапачатковага абвінавачванні альбо для складання новай пастановы, калі складзеная паводле справы не адпавядае патрабаванням Кодэксу.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка. 5 красавіка Паліенку было выстаўленае абвінавачванне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «асабліва злоснае хуліганства» (ч.3 арт.339 КК), «апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці» (арт.341) і ч.1 арт.130. Абвінавачванне на падставе арт.341 КК Паліенку выстаўленае за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай.

2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Змітра Паліенкі скончанае і перададзенае ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках