18 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы прыбыў з першым замежным візітам у Польшчу

Прэзідэнт Літвы прыбыў з першым замежным візітам у Польшчу

Асноўная тэма візіту - пытанні бяспекі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў аўторак прыбыў з першым замежным візітам у Польшчу. Асноўная тэма візіту - пытанні бяспекі.

Самалёт ВПС Літвы Spartan з дэлегацыяй прэзідэнта на борце прызямліўся ў Варшаўскім аэрапорце, дзе яго сустракала рота Ганаровай варты, піша delfi.lt.

Ад азнаямленчага візіту не чакаюць важных пастаноў, але новы кіраўнік дзяржавы будзе акцэнтаваць вехі замежнай палітыкі.

Наўседа паспрабуе ўстанавіць асабістыя сувязі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і, магчыма, дамовіцца з ім аб рэгулярных кантактах. Літоўскі прэзідэнт таксама пазнаёміцца з лідарам кіроўнай польскай кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качыньскім і прэм'ерам Матэвушам Маравецкім, які прадстаўляе Польшчу на самітах ЕЗ.

Адміністрацыя літоўскага прэзідэнта сцвярджае, што ў Варшаве «вялікая ўвага будзе нададзеная абмеркаванню сітуацыі з бяспекай у рэгіёне, падрыхтоўцы да снежаньскага саміта NATO».

Роля Польшчы асабліва важная ў справе ўмацавання супрацьпаветранай абароны Літвы і забеспячэння абароны так званага Сувалкскага калідора. Літва хацела б, каб яе тэрыторыя была ўключаная ў зону дзеяння набытых Польшчай амерыканскіх супрацьракетных комплексаў Patriot.

«Сувалкскі калідор» - гэта адцінак памежнай тэрыторыі Літвы і Польшчы працягласцю прыкладна 100 км, на захадзе ён мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расеі, на ўсходзе - з Беларуссю. У выпадку вайны захоп гэтага калідора перакрые хаўруснікам NATO шлях па сушы да Балтыйскіх краін.

Польшча нядаўна дамовілася аб прыбыцці дадатковых амерыканскіх вайскоўцаў - да павелічэння прысутнасці амерыканцаў імкнецца і Літва.

Прадстаўнікі Наўседы паведамілі, што на сустрэчы таксама плануецца абмеркаваць пытанні энэргетычнай незалежнасці і транспартнай інфраструктуры, будучыню Усходняга партнёрства і парадак дня Еўразвязу.

Найбліжэйшым часам паміж Літвой і Польшчай намячаецца прадоўжыць з'яднанне газаправодаў і ліній электраперадачы, каб дыверсіфікаваць крыніцы энэргіі і стварыць магчымасці для адключэння Балтыйскіх краін ад постсавецкай сістэмы і сінхранізаваць іх ЛЭП з краінамі Заходняй Еўропы.

Балтыйскія краіны і Польшчу павінна таксама злучыць і чыгунка еўрапейскага тыпу каляіны Rail Baltica.

Дыпламаты мяркуюць, што на сустрэчы Польшча можа падняць і пытанні аб становішчы польскай нацыянальнай меншасці ў Літве.

Напярэдадні візіту Наўседа сустрэўся з дырэктарамі польскіх школ у Літве, а Міністэрства адукацыі дазволіла атрымаць статус гімназіі польскай школе ім. Сымона Канарскага. Іншае пытанне шматгадовых дыскусій - напісанне польскіх прозвішчаў у дакументах. Да ўступлення ў пасаду прэзідэнта Наўседа не ўхваляў напісанне прозвішчаў у літоўскіх дакументах літарамі польскага алфавіту. Свае просьбы з нагоды становішча ў сферы адукацыі меншасці ёсць і ў літоўцаў Польшчы. З імі Наўседа сустрэнецца ў аўторак вечарам.

Польшча магчыма паспрабуе заручыцца падтрымкай Літвы ў спрэчцы з Брусэлем з нагоды судовай рэформы.

Падчас візіту прэзідэнта будзе суправаджаць ягоная жонка, спадарыня Дыяна Наўседэне. Разам з жонкай прэзідэнта Польшчы яна пагутарыць са спартоўцамі спецалімпіяды. Гэты праект першай лэдзі Польшчы прызначаны для трэніровак і спаборніцтваў людзей з разумовымі хваробамі. Наўседэне таксама пабывае ў Варшаўскім каралеўскім замку, агледзіць выставу, прысвечаную упрыгожанням кіраўнікоў Літоўска-польскай дзяржавы 16 і 17 стагоддзяў.

Дзесяць гадоў таму Грыбаўскайтэ, якая ўступіла ў пасаду, абрала для свайго першага замежнага візіту Швэцыю.

У Беларусі буйныя крамы абавязалі прадаваць ваду ў шкляной тары

Яны павінны мець у такой тары не менш за 2-3 гатункі мінеральнай і пітной вады.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў асартыментны пералік тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартымент, паведамляе «Еўрарадыё».

Крамы плошчай ад 200 да 1000 квадратных метраў абавязаныя прадаваць не менш за два гатункі мінеральнай і пітной вады ў шкляной тары, больш буйныя крамы - не менш за тры.

Цікава, што для невялікіх гандлёвых пунктаў, у тым ліку і для аўтазаправак, абавязковы асартымент скарочаны. З яго зніклі 27 таварных пазіцый, паменшаная колькасць розных тыпаў тавараў у 30 пазіцыях. Для ўсіх гандлёвых аб'ектаў змянілі тэрміны сезоннасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках