29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі міністр падаў у адстаўку праз скандал з вячэрамі з амарамі за дзяржаўны кошт

11
У Францыі міністр падаў у адстаўку праз скандал з вячэрамі з амарамі за дзяржаўны кошт

Міністр трапіў у гучны скандал праз растрату бюджэтных сродкі на прыватныя патрэбныя.

Міністр комплексных экалагічных пераўтварэнняў Франсуа дэ Ружы падаў у адстаўку праз скандал, які разгарэўся пасля публікацыі расследавання аб выдатках бюджэтных сродкаў на прыватныя патрэбы. Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Le Figaro.

Паводле звестак журналістаў, у перыяд з 2017 да 2018 года, калі дэ Ружы быў спікерам Нацыянальнага сходу Францыі, ён разам са сваёй жонкай арганізоўваў за дзяржаўныя сродкі шыкоўныя вячэры для сваіх сяброў у рэзідэнцыі кіраўніка Нацсходу.

Дэ Ружы назваў іх «нефармальнымі вячэрамі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, неабходнымі для выканання ягоных абавязкаў».

Журналістам удалося пацвердзіць інфармацыю аб тым, што з кастрычніка 2017 да чэрвеня 2018 года ў рэзідэнцыі кіраўніка Нацыянальнай асамблеі прайшло не менш за дзесяць урачыстасцяў, на якіх прысутнічалі ад 10 да 30 запрошаных.

На вячэру падавалі гіганцкіх амараў, а запівалі іх госці вінамі са скляпоў Нацыянальнага сходу - адной з самых багатых вінных калекцый Францыі.

Паведамляецца, што кошт адной бутэлькі віна на вячэрах складаў ад 100 да 550 еўраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках