28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адпачынак з розумам: 10 правілаў ідэальнага адпачынку

1
У адпачынак з розумам: 10 правілаў ідэальнага адпачынку

Адпачываць не так проста, як можа здацца на першы погляд.

Хтосьці скажа, што гэта справа няхітрая: адпачываць - не працаваць. Гэта памылка. Правіл для якаснага адпачынку значна больш, чым для прадукцыйнай працы, піша aif.ru.

Адпачываць трэба абавязкова

Ёсць у нас такія працаголікі, якія працуюць з раніцы да вечара і ўвесь час адкладаюць адпачынак, імкнучыся спачатку скончыць звышважную працу — злятаць на Марс, павярнуць назад Об і Лену, скончыць вайну, перамагчы голад у Афрыцы...,а потым, маўляў, за ўсе гады адразу ў адпачынак можна. Нельга! Стома і ператамленне - гэта розныя рэчы. Стома, напрыклад, вельмі карысная для арганізма. Яна трэніруе цела, загартоўвае яго, бо пасля адпачынку клеткі аднаўляюць свой нармальны стан, зноў назапашваюць энэргію і гатовыя да працы. Сталы працэс трэніроўкі «стома-аднаўленне» павялічвае магчымасці арганізма. Ператамленне - зусім іншая справа. Яго адпачынкам не адновіш, бо надыходзіць знясіленне клетак, даводзіцца аднаўляць іх з дапамогай лекаў. Таму абавязкова трэба адпачываць, не даводзячы арганізм да ператамлення.

Адпачынак павінен быць рэгулярным

Адпрацаваў 11 месяцаў - кідай усё і едзь у адпачынак. Абсалютна дакладна ўстаноўлена, што адпачыць прамінулай датай, гэтак жа як і адпачыць загадзя перад працаёмкай працай немагчыма. Нервовая сістэма не дазволіць. Яна наогул такая - вельмі любіць выразны рытм. Ва ўсім. У змене працы і адпачынку таксама. Аднаўленне сіл адбываецца на трох узроўнях: штодзённы кароткачасовы адпачынак, штотыднёвае аднаўленне сіл і штогадовы «капітальны рамонт» арганізма. Усе гэтыя тыпы адпачынку неабходна праводзіць рэгулярна ў адзін і той жа час.

На адпачынку трэба змяніць дзейнасць

Калі вы цягам года сядзелі за кампутарам - у адпачынку забудзьцеся пра яго. Разумовую працу трэба памяняць на фізічна актыўны адпачынак. А калі хтосьці ўвесь год капаў канаву — закіньце рыдлёўку ў кусты. Калі праца звязаная з шумам( адбойнага малатка, напрыклад), забяспечце сабе на адпачынку цішыню. Наогул, трэба даць адпачынак усім стомленым органам пачуццяў - і вушам, і вачам, і носу.

Адпачынак павінен быць актыўным

Праваляцца ўвесь адпачынак на канапе - гэта не адпачынак, а гвалт над арганізмам і суцэльны разлад здароўя. Гэта таксама даказана. Ганяйце мяч з сябрамі, напрыклад, шпацыруйце, купайцеся, гуляйце ў пляжны валейбол або бадмінтон, танцуйце, нарэшце. Але толькі не спіце днямі.

Штогадовы адпачынак трэба праводзіць удалечыні ад дома

Дарэчы, вельмі многія так і робяць цяпер - падарожнічаюць па краіне і за мяжой. Гэта вельмі правільна. Можна, вядома, і застацца дома, калі з'ехаць не дазваляе партманэт або іншыя абставіны. Толькі не рабіце, калі ласка, рамонт! Кожны дзень сыходзьце з кватэры, прыдумляючы для сябе разнастайныя заняткі: экскурсіі, паходы і іншыя забавы.

Браць з сабой у адпачынак жонку?

Ужо зразумела, што гэта не правіла столькі, колькі пытанне падступнае. Паспрабуем на яго адказаць. З аднаго боку, адпачынак можа адрадзіць згаслыя стасункі, надаць ім навізну. З іншага — наадварот, выклікаць раздражненне праз месячнае знаходжанне на вачах адзін у аднаго. Дарэчы, пасля калядных вакацый ангельскія суды традыцыйна заваленыя справамі аб разводзе. Англічане, выяўляецца, настолькі рэдка бачаць сваіх мужа і жонкі цягам года, што вымушанае двухтыднёвае супольнае знаходжанне проста не вытрымліваюць. Ёсць і трэці бок у гэтага медаля...гэта я намякаю на «Тульскі самавар». Увогуле, вызначайце самі, адпачываць са сваімі роднымі або без іх.

Варта адпачываць з дзецьмі?

Так сцвярджаюць дзіцячыя псіхолагі і педыятры. Дарослыя псіхолагі з імі не згодныя, яны мяркуюць, што бацькі павінны адпачываць ад дзяцей. Гэта толькі адна з неспадзяванак у «адзіных» правілах ідэальнага псіхагігіенічнага адпачынку. Такіх недапасаванняў даволі шмат. Таму вызначаць давядзецца вам самім - адпачываць з дзецьмі або без іх.

На адпачынку трэба ўмацаваць здароўе

Адпачынак варта правесці паводле ўсіх правілаў здаровага ладу жыцця. Паспрабуйце адмовіцца ад шкодных звычак. Памяняўшы становішча, некаторыя кідаюць піць ці паліць. А каб замацаваць гэта, паспрабуйце завесці карысныя звычкі. Але гэта ўжо кожны можа прыдумаць на свой густ.

У адпачынку трэба максімальна выкарыстоўваць прыродныя фактары - паветра, ваду, сонца, лес

Што рабіць з гэтымі фактарамі, мяркую, усім вядома. Магу толькі падкрэсліць, што гарадскім жыхарам пабываць на прыродзе трэба абавязкова.

Адпачывайце з гумарам

Тое, што смех падаўжае жыццё, - гэта ўсім вядома. Але ён і стомленым клеткам дапамагае аднаўляцца. Таму збірайце на адпачынак самую вясёлую кампанію. Ды і самі не будзьце хмурымі. Наогул, ад адпачынку павінны застацца толькі прыемныя ўражанні. Варта парадаваць сябе абноўкамі. Дамам рэкамендуецца абнавіць гардэроб. У гэтую дырэктыву добра б яшчэ і сэкс дадаць. Але ён - якасны і рэгулярны - павінен быць цягам усяго года!

Калі абапірацца на ўсе гэтыя правілы, цалкам можна скласці сцэнар адпачынку, хаця б крыху набліжанага да ідэальнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках