29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы танкер з ААЭ знік у Армузскай пратоцы

2
Нафтавы танкер з ААЭ знік у Армузскай пратоцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Танкер адхіліўся ад курсу ў бок Ірана.

Падчас праходу праз Армузскую пратоку нафтавы танкер з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) два дні таму перастаў перадаваць свае каардынаты. З апошніх звестак, танкер адхіліўся ад курсу ў бок Ірана. Пра гэта паведамляе svoboda.org са спасылкай на Associated Press.

Танкер Riah ішоў пад сцягам Панамы. Ён рэгулярна выконваў рэйсы з заходняга ўзбярэжжа ААЭ да ўсходняга, перасякаючы Армузскую пратоку. За тры месяцы перасоўванняў па ААЭ танкер ні разу не адключаў сістэму перадачы каардынатаў, адзначыў суразмоўца агенцтва.

У Тэгеране і Абу-Дабі пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю. Флот ВМС ЗША, які кантралюе воды Блізкага Усходу, адмовіўся ад каментароў.

11 траўня як мінімум чатыры судны, якія знаходзіліся каля тэрытарыяльных вод ААЭ, зазналі напад. Пра ахвяры, як і пра разлітую нафту, не паведамлялася. Падрабязнасці інцыдэнту застаюцца невядомымі.

4 ліпеня марская пяхота Вялікабрытаніі затрымала іранскі нафтавы танкер Grace-1 у водах Гібралтара, які ішоў у Сірыю ў парушэнне міжнародных санкцый. Тэгеран абяцаў прыняць захады ў адказ.

9 ліпеня іранскія караблі паспрабавалі захапіць брытанскі нафтавы танкер, які ішоў у суправаджэнні фрэгата Montrose. У Тэгеране спробу захопу брытанскага танкера адмаўляюць.

У траўні і чэрвені ЗША абвінавацілі Тэгеран у нападах на танкеры ў Аманскай і Персідскай пратоках. Іран усе абвінавачванні зняпраўджвае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках