20 красавiка 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі могуць замовіць электронныя рахункі онлайн

6
Менчукі могуць замовіць электронныя рахункі онлайн

Рассылка паведамленняў будзе рабіцца на электронны адрас плацельшчыка.

Менчукі могуць онлайн замовіць паведамленні аб аплаце ЖКП у электронным выглядзе, скарыстаўшыся сайтам Адзінага разлікова-даведачнага цэнтра Менска (ерсц.бел), паведамляе БелТА.

Для гэтага ўласніку жылля трэба запоўніць некалькі ідэнтыфікацыйных палёў за 2-3 хвіліны ў асабістым кабінеце карыстальніка. Далей інфармацыю разгледзяць спецыялісты РДЦ, і цягам трох дзён на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі, прыйдзе паведамленне.

Акрамя таго, статус заяўкі можна адсочваць у асабістым кабінеце. Таксама па-ранейшаму жыхары маюць права звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр па тэрытарыяльнай прыналежнасці жылога памяшкання з пісьмовай заявай.

Рассылка паведамленняў праводзіцца на электронны адрас плацельшчыка аўтаматычна пасля заканчэння налічэнняў за справаздачны перыяд.

Як распавяла начальніца аддзела маркетынгу Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Аксана Галавацкая, перавагай адмовы ад паведамленняў у папяровым варыянце з'яўляецца магчымасць атрымліваць іх аддалена ў кожным пункце свету, захоўваць у сябе на кампутары або тэлефоне. Дарэчы, толькі ў сталіцы на друк рахункаў штомесяц сыходзіць блізу 4,5 т паперы.

У Менску ў электронным выглядзе квітанцыі на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымліваюць амаль 10 тысяч сталічных жыхароў. "Паслуга з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаванай. Заказ паведамленняў онлайн спросціць пераход на электронны фармат. Функцыянал асабістага кабінета і далей будзе абнаўляцца, пашырацца, арыентуючыся на патрэбы жыхароў", - адзначыла Аксана Галавацкая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках