25 красавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарады-спадарожнікі будзе фінансаваць Менск

7
Гарады-спадарожнікі будзе фінансаваць Менск

Лукашэнка даў загад на фінансаванне гарадоў-спадарожнікаў з бюджэту сталіцы.

Лукашэнка падпісаў указ, якім вызначаны механізм накіравання грошай з бюджэту Менска на развіццё гарадоў-спадарожнікаў.

Як раней паведамлялася, сталіца і вобласць нарэшце дамовіліся аб супольным фінансаванні развіцця Смалявічаў. Але, як і меркавалася, адным горадам-спадарожнікам для Менгарвыканкама справа не абмяжуецца.

І вось сёння, як адзначае tut.by, падпісаны ўказ, якім вызначаны механізм накіравання бюджэтных сродкаў Менска на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гарадах-спадарожніках. А гэта Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Фаніпаль, Смалявічы і Рудзенск.

Іншых падрабязнасцяў пакуль не паведамляецца, але раней гаварылася не столькі пра абавязак Менска фінансаваць спадарожнікі, колькі аб наданні такой магчымасці. Бо да прыняцця ўказа згодна з заканадаўствам сталіца не магла ўкладвацца ў спадарожнікі праз тое, што яны размешчаныя ў іншай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы - гэта значыць Менскай вобласці.

Акрамя таго, указам прадугледжана, што распрацоўкай генеральных гарадоў-спадарожнікаў будзе займацца Менаблвыканкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках