25 красавiка 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Імя ката будзе прыбранае, імя героя вернутае

10
«Баста!»: Імя ката будзе прыбранае, імя героя вернутае

Жыхары Кобрына патрабуюць вярнуць вуліцы Суворава імя Рамуальда Траўгута.

Стрыт-арт з партрэтам героя з'явіўся ў цэнтры горада, паведамляе Telegram-канал «Баста!».

«Лукашысцкая ідэалогія грунтуецца на каланіяльных устаноўках, адна з якіх навязвае культ Суворава – ката беларусаў. Так паводзіць сябе акупацыйная адміністрацыя, навязваючы на падкантрольнай тэрыторыі чужыя імёны і чужыя сімвалы. Сённяшняя вуліца Суворава ў Кобрыне раней насіла імя Рамуальда Траўгута.

Мы мяркуем, што гістарычная справядлівасць павінна быць адноўленая. Імя ката будзе прыбранае, імя героя вернутае», – апавёў адзін з арганізатараў акцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках