25 красавiка 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Райпа перадало прадавачку новаму працадаўцу як прыгонную сялянку»

9
«Райпа перадало прадавачку новаму працадаўцу як прыгонную сялянку»
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА І МАРЫЯ СІВУХА (СПРАВА) У АБЛАСНЫМ СУДЗЕ

Маладая маці з Рэчыцы змагаецца з райпа.

Гомельскі абласны суд скасаваў вызначэнне рэчыцкага раённага суда, якое абмяжоўвала магчымасць разгледзець законнасць "аўтаматычнай" перадачы чальца прафесійнага звязу РЭП Марыі Сівухі ад аднаго гандлёвага прадпрыемства іншаму, піша "Гомельская вясна".

Ужо амаль восем месяцаў доўжыцца цыкл судовых цяжбаў маладой маці, прадавачкі Марыі Сівухі, якая падпісала тэрміновую працоўную дамову з рэчыцкім райпа, але была пераведзеная разам са сваёй крамай у іншае гандлёвае прадпрыемства. Пры гэтым Марыя не падпісвала працоўнай дамовы з новым наймальнікам, што не перашкодзіла яму выставіць маладой прадавачцы буйную нястачу.

Сітуацыю каментуе прававы інспектар працы прафзвязу РЭП Леанід Судаленка:

– Мы задаволеныя вердыктам абласнога суда. Знятая апошняя перашкода на шляху разгляду справы ў сутнасці. Раённы суд двойчы адхіляў нашу скаргу і мы двойчы абскарджвалі гэтыя дзеянні ў абласным судзе. Наша пазіцыя ў гэтай справе – калі не было працоўнай дамовы і дамовы пра матэрыяльную адказнасць, то не можа быць і матэрыяльнай адказнасці, а значыць Марыя Сівуха павінна быць цалкам вызваленая ад выплаты нястачы. І мы будзем адстойваць гэтую пазіцыю і правы нашага чальца прафзвязу да канца.

Чалец Рады прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак таксама пракаментаваў рэзанансную справу:

– Райпа ўпэўнена трымаецца сярод лідараў у нашым рэйтынгу парушальнікаў працоўных правоў. Мы неаднаразова судзіліся з імі за нашых чальцоў прафзвязу, але гэта справа здзіўляе тым, што чалавека перадалі з балансу аднаго прадпрыемства на іншае як лядоўню або скрыню кансерваў або як прыгонную сялянку. З новым наймальнікам у Марыі Сівухі дэ-юрэ не было працоўных стасункаў і таму яна нічога яму выплачваць не павiнна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках