25 красавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю ў памяць Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне

Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю ў памяць Рэвалюцыі Годнасці ва Украіне

Сенат заклікае міжнародных партнёраў захоўваць санкцыі супраць Расеі.

Сенат Злучаных Штатаў аднагалоснай пастановай прыняў рэзалюцыю, прысвечаную пятай гадавіне Рэвалюцыі Годнасці і памяці герояў Нябеснай сотні. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады ЗША ва Украіне, піша liga.net.

Сенат асуджае расейскую агрэсію супраць Украіны і заклікае міжнародных партнёраў захоўваць санкцыі супраць Расеі. Газаправод Паўночны струмень-2 сенатары ўважаюць істотнай пагрозай бяспекі Еўропы, накіраванай на падрыў эканамічнай стабільнасці Украіны і пагаршэнне ўразлівасці да далейшых расейскіх ваенных інтэрвенцый.

Сенатары выказваюць падтрымку ўсім украінскім палітвязням, якія ўтрымліваюцца ў Расеі і падкантрольных ёй тэрыторыях на аснове сфабрыкаваных абвінавачванняў, асуджаюць агрэсію ў Керчанскім праліве і не прызнаюць анэксію Крыма.

Сенат вітае стварэнне ПЦУ як важнай вехі ў пабудове свабоднай ад расейскага ўплыву будучыні Украіны.

Таксама сенатары вітаюць украінскі народ з паспяховым правядзеннем свабодных і справядлівых выбараў прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках