24 красавiка 2024, Серада, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты назвалі тры самыя танныя краіны для сямейнага адпачынку

6
Эксперты назвалі тры самыя танныя краіны для сямейнага адпачынку

Варыянты бюджэтнага адпачынку за мяжой для ўсёй сям'і.

Ёсць краіны, дзе можна не плаціць за візу, але турбуюць такія моманты, як кошты на авіяквіткі, аўтобусы, цягнікі. Дзе можна праехаць танна? На гэтае пытанне адказвае сайт from-ua.com.

1. Грэцыя

Грэцыя абмываецца трыма морамі. Добрая Грэцыя тым, што адпачыць тут можна як на мацерыку, так і на мностве жывапісных астравоў. Калі вы яшчэ не бывалі ў Грэцыі, лепш выбірайце Крыт або Радос.

Што прывезці дадому з Грэцыі?

Аліўкавы алей, аліўкі, сыр, цім’янавы мёд.

2. Кіпр

Кіпр – востраў, даўно папулярны сярод падарожнікаў з Украіны. Клімат тут мяккі, а пляжы вельмі чыстыя. Па шумны адпачынак трэба ехаць у Аю-Напу, а сем'ям падыдуць Ларнака і Лімасол. Па фешэнэбельныя гатэлі і рэстараны варта скіравацца ў Пафас.

Што прывезці дадому з Кіпра?

Без аліўкавага алею тут таксама ніяк! А яшчэ тут вельмі смачныя прысмакі і легендарны сыр «Халумі».

3. Турцыя

Адпачынак у Турцыі – выдатны выбар для тых, хто хоча годны ўзровень сэрвісу пры невялікіх выдатках. Для сем'яў з дзецьмі ідэальна падыдзе адпачынак на Анталійскім узбярэжжы – у Сідэ, Кемеры, Белеку. А моладзь часта выбірае Мармарыс і Бодрум.

Што прывезці дадому з Турцыі?

Кававы посуд (у тым ліку турку, яна ж джэзва), прысмакі, натуральную касметыку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках