28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы гатовы да дыялогу з Менскам, але абяцае жорсткую пазіцыю датычна БелАЭС

8
Прэзідэнт Літвы гатовы да дыялогу з Менскам, але абяцае жорсткую пазіцыю датычна БелАЭС
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: DELFI / KAROLINA PANSEVIČ

Гітанас Наўседа заявіў пра прынцыповую пазіцыю Вільні датычна Астравецкай АЭС.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што гатовы паляпшаць стасункі з Беларуссю, але абяцае прытрымлівацца жорсткай пазіцыі датычна блакавання імпарту электраэнэргіі з Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, паведамляе Delfi.

Паводле словаў прэзідэнта, Беларусь будуе станцыю паблізу літоўскай мяжы без выканання патрабаванняў бяспекі, таму яна ўяўляе пагрозу для жыхароў Літвы. "Я перакананы, што нам не варта набываць электраэнэргію з электрастанцыі, пабудаванай без выканання патрабаванняў бяспекі, бо гэта пагроза для нашых жыхароў, гэта пагроза для нашай бяспекі", – сказаў Г. Наўседа журналістам у Варшаве ў аўторак вечарам.

"Але калі магчыма паляпшаць стасункі з улікам вось гэтага складніку, гэтага чынніку, то я гатовы гэта рабіць", – дадаў прэзідэнт. Ён сказаў, што пакуль не прыняў пастановы, ці можа дыялог з Беларуссю праходзіць на самым высокім узроўні. Паводле словаў прэзідэнта, цяпер Літва яшчэ думае, каго з прадстаўнікоў беларускіх уладаў запрасіць на цырымонію перапахавання парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, запланаваную на восень у Вільні.

"Ці павінен гэта быць візіт кіраўніка самага высокага ўзроўню, дазвольце нам пра гэта яшчэ падумаць, і я мяркую, што неўзабаве мы зможам адказаць вам на гэтае пытанне", – сказаў Г. Наўседа на пытанне BNS.

Паводле словаў Г. Наўседы, стасункі з Беларуссю былі важнай тэмай для абмеркавання на ягоных сустрэчах з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм'ерам Матэвушам Маравецкім і лідарам кіроўнай партыі Яраславам Качыньскім.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках