25 красавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Крыме атруціліся 49 дзяцей

9
У акупаваным Крыме атруціліся 49 дзяцей

Усе яны адпачывальнікі летніка «Прамяністы».

У крымскім горадзе Еўпаторыя з прыкметамі харчовага атручвання шпіталізаваныя 54 чалавекі, сярод якіх 49 дзяцей. Усе яны адпачывальнікі і супрацоўнікі летніка "Прамяністы". Пра гэта паведамляе "Крым.Реалии" са спасылкай на словы намесніка кіраўніка расейскай адміністрацыі Еўпаторыі Валерыя Бацюка.

Цяпер чыноўнікі працуюць над высвятленнем прычынаў здарэння. Спецыялісты ўзялі ў летніку на аналіз пітную ваду, спробы ежы, якую давалі дзецям, а таксама спробы марской вады на пляжы, дзе купаліся пацярпелыя.

"Супрацоўнікі харчаблока адхіленыя да падачы дакументаў (пра належную якасць прапанаваных імі паслуг – заўв.)", – сказаў Бацюк.

Акрамя таго, дзеці ў летніку пераведзеныя на сухі паёк, уведзены рэжым карантыну.

Масавае атручванне ў дзіцячым летніку вёскі Заазёрнае пад Еўпаторыяй адбылося 16 ліпеня. Дырэктар установы пацвердзіў, што цягам сутак блізу 40 дзяцей звярнуліся да медыкаў праз дрэннае самаадчуванне. Пазней стала вядома, што атруціліся больш за 40 чалавек. Дзеці прыехалі на адпачынак у Крым з Казані, іх узрост – ад сямі да 17 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках