16 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: У справе аб выбухах на салюце 3 ліпеня ёсць яшчэ два падазраваныя

5
СК: У справе аб выбухах на салюце 3 ліпеня ёсць яшчэ два падазраваныя
ФОТА: МІКАЛАЙ ПЯТРОЎ

Раней NEXTA паведамляў пра затрыманне беларускіх афіцэраў.

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што «яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў статусе падазраваных» у справе аб выбухах падчас салюту 3 ліпеня ў Менску.

СК не каментуе, хто гэтыя два падазраваныя, паведамляе «Радыё Свабода». Следчыя просяць відавочцаў, якія здымалі здарэнне на відэа, звязацца з імі і прапанаваць матэрыялы відэаздымкі.

11 ліпеня Telegram-канал Nexta паведамляў са спасылкай на ўласныя крыніцы, што з'явіліся яшчэ два падазраваныя з ліку беларускіх вайскоўцаў: капітан Паследні быў адказны за зараджанне салютных установак, а старэйшы лейтэнант Круглік з падначаленымі «непасрэдна падрэзаў не залезлыя феерверкі перад запіхваннем у марціры». Але тады следчыя не пацвярджалі і не аспрэчвалі гэтага.

Раніцай 17 ліпеня расейская амбасада паведаміла, што паводле справы высунулі абвінавачанне двум грамадзянам Расеі. СК гэта пазней пацвердзіў: абвінавачванне расейцам высунулі паводле ч.2 арт.299 КК РБ, што прадугледжвае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Раней паведамлялася, што затрыманыя расейцы – супрацоўнікі расейскай фірмы «Піра-Рос», якая пастаўляла феерверк для салюту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках