20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Літоўскі і польскі фермеры за такія грошы нават з катэджа не выйшлі б

40
NEXTA: Літоўскі і польскі фермеры за такія грошы нават з катэджа не выйшлі б

Блогер апублікаваў разліковы ліст работніцы сельгаспрадпрыемства.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале піша блогер NEXTA:

«Паколькі Лукашэнка шмат кажа пра павагу да працаўнікоў сяла, самы час распавесці, як напраўду ацэньваюць іх працу. Гэта афіцыйныя тарыфы аднаго беларускага сельгаспрадпрыемства. Літоўскі або польскі фермер за такія грошы нават з катэджа свайго не выйшлі б.

Ці варта здзіўляцца, што ў вёсках усё менш людзей? Яны з'язджаюць па лепшую долю - хто ў сталіцу, а хто і за мяжу. Ды і прыклад перад вачыма: адзін калгаснік са Шклоўскага раёна з'ехаў - і ўжо зарабіў на «Майбах» за 1,4 мільёна еўра.

Можа, замест абрыдлай усім балбатні пра «малую радзіму» яму пара ўжо, нарэшце, на яе вярнуцца?

Апошняе фота - разліковы ліст работніцы ўжо іншага сельгаспрадпрыемства. У траўні яна працавала на палетках са шкоднымі ўгнаеннямі па 10 гадзін штодня, перапрацоўка не аплачвалася. Запазычанасць за кватэру - 1780 рублёў. А за «суботнік» яшчэ і 5 рублёў не пасаромеліся ўтрымаць.

Павага да вяскоўцаў? Саша, ты сур'ёзна?», - распавёў блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках