20 красавiка 2024, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне затрымалі кіроўцу аўтацягача з «Букам», з якога быў збіты МН17

58
Ва Украіне затрымалі кіроўцу аўтацягача з «Букам», з якога быў збіты МН17

Кіроўцу затрымалі падчас перасячэння мяжы Украіны і Расеі.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі кіроўцу аўтацягача, што перавозіў зенітна-ракетны комплекс «Бук», з якога быў збіты самалёт рэйса МН17 на Данбасе.

Пра гэта 17 ліпеня на брыфінгу паведаміў намеснік начальніка Галоўнай следчай управы СБУ Віталь Маякоў, піша агенцтва "Українські новини".

Маякоў паказаў відэа, на якім бачна, як ЗРК «Бук» на аўтацягачы вязуць па Данецку.

«Дзякуючы гэтаму відэа з тэлефона мы ўстанавілі, каму належыць гэты трэйлер. Мы ўстанавілі асобу з ліку баевікоў, якая забрала яго на аўтапрадпрыемстве ў Данецку. Праз тры гады нам удалося гэтага чалавека, які нічога не падазраваў, што мы пра яго ведаем, затрымаць, калі ён перасякаў мяжу на падкантрольнай нам тэрыторыі з РФ. Мы яго затрымалі, цяпер ён адбывае пакаранне тут, ва Украіне», - сказаў ён.

Маякоў адзначыў, што расследаванне ўстанаўлівае ступень дачынення 150 чалавек да гэтага злачынства.

Баевікі незаконнага ўзброенага фармавання «ДНР», датычныя да транспартавання «Бука», будуць асуджаныя ва Украіне за тэрарызм, падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках