28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктару менскага завода «Аптрон» за хабар далі 11 гадоў

6
Экс-дырэктару менскага завода «Аптрон» за хабар далі 11 гадоў
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

У яго будзе канфіскаваная маёмасць.

16 ліпеня суд Першамайскага раёна Менска вынес прысуд былому генеральнаму дырэктару ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон». Яго прызналі вінаватым у тым, што ён атрымліваў хабар пры дапамаганні начальніка службы бяспекі прадпрыемства, піша tut.by.

Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў значнай суме за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, а таксама атрыманні хабару ў асабліва значнай суме шляхам вымагальніцтва.

Экс-дырэктару «Аптрона» прызначылі пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Былы начальнік службы бяспекі «Аптрона» прызнаны вінаватым у дапамаганні атрымання хабару ў асабліва значнай суме. «Садзейнічаў учыненню злачынства парадамі, указаннямі, прадстаўленнем інфармацыі і наданнем іншай дапамогі для ўчынення злачынства», - гаворыцца ў рэлізе суда.

Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, пра затрыманне дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон» стала вядома 13 лютага. Яго затрымалі з довадамі злачынства падчас атрымання больш чым 23 тысяч даляраў. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэта была пятая частка сумы, якую патрабаваў кіраўнік выключна ў замежнай валюце. Пра тое, што справа таксама распачатая ў дачыненні да начальніка службы бяспекі і аховы завода «Аптрон», паведамілі на наступны дзень.

У СК распавялі, што 13 лютага гэтага года дырэктар прадпрыемства, знаходзячыся на працоўным месцы, атрымаў ад кіраўніка іншага сталічнага прадпрыемства ў якасці хабару больш за 20 тысяч даляраў за станоўчае развязанне пытанняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампетэнцыю. Падчас расследавання было таксама ўстаноўлена, што ў снежні 2018 года ён шляхам вымагальніцтва атрымаў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства ў якасці хабару больш за восем тысяч рублёў.

Паводле звестак установы, у абодвух выпадках дырэктар атрымліваў незаконнае ўзнагароджанне пры дапамаганні начальніка службы бяспекі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках