18 красавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым намеснікам генеральнага сакратара NATO стане экс-кіраўнік МЗС Румыніі

Новым намеснікам генеральнага сакратара NATO стане экс-кіраўнік МЗС Румыніі

Мірчэ Джаанэ пачне выконваць свае абавязкі праз некалькі месяцаў.

Намеснікам генеральнага сакратара NATO, які замяніў на пасадзе прадстаўніцу ЗША Роўз Гетэмюлер, стане Мірчэ Джаанэ з Румыніі. Як паведамляе «Еўропейская правда», пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Альянсу ў сераду.

Роўз Гетэмюлер займала пасаду з кастрычніка 2016 года.

«Я рады абвясціць аб прызначэнні Мірчэ Джаанэ наступным намеснікам генеральнага сакратара. Ён цвёрды змагар трансатлантычных сувязяў і прынясе шматгадовы досвед дзяржаўнага дзеяча і дыпламата на гэтую пасаду. Ён будзе першым румынам, які займацьме гэтую пасаду», - заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг.

Мірчэ Джаанэ з'яўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам Інстытута Аспена ў Румыніі. Раней ён займаў пасаду кіраўніка сената Румыніі, міністра замежных спраў і пасла Румыніі ў Злучаных Штатах.

Джаанэ пачне выконваць свае абавязкі з сярэдзіны кастрычніка 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках