23 красавiка 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павысяць пенсійны ўзрост для жанчын да 65-ці гадоў?

38
У Беларусі павысяць пенсійны ўзрост для жанчын да 65-ці гадоў?

Калі ўладам патрэбныя грошы, яны ні перад чым не спыняцца.

Лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў «Радыё Рацыя» магчымае падвышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі:

- Ёсць «гарачыя галовы», якія хочуць выраўнаваць пенсійны ўзрост мужчын і жанчын. На маю думку, гэта глупства падымаць пенсійны ўзрост для беларускіх жанчын. За мяжой для жанчын створаныя лепшыя ўмовы для працы, яны зарабляюць больш, маюць добрыя пенсіі, але пры чым тут беларускі?

Я катэгарычна супраць. Спачатку трэба падняць узровень жыцця, а ўжо потым думаць аб падвышэнні пенсійнага ўзросту. Я супраць таго, каб за кошт людзей (і тым больш, за кошт жанчын) падымаць эканоміку.

Характар беларускай улады такі, што, калі ёй патрэбныя грошы, то яна ні перад чым не спыніцца.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках