25 красавiка 2024, Чацвер, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Піра-Рос»: Наша кампанія не адказвала за падрыхтоўку да салюту

6
«Піра-Рос»: Наша кампанія не адказвала за падрыхтоўку да салюту

У кампаніі заявілі, што беларускі бок не звяртаўся да іх па дапамогу ў расследаванні.

Тэхнічны дырэктар ААТ «Піра-Рос» Канстанцін Шапавалаў заявіў, што ў абавязкі супрацоўнікаў ягонай кампаніі не ўваходзіла падрыхтоўка набояў да запуску салюту ў Менску 3 ліпеня, піша tut.by.

«Мы мяркуем, што следства звальвае віну на нашых супрацоўнікаў, бо ў задачу хлопцаў не ўваходзіла падрыхтоўка набояў да запуску. Іх задача - запіс праграмы салюту на пульты праграмавання, налада апаратуры запуску і адсочванне запуску для надання нейкай тэхнічнай дапамогі. У нас няма з імі сувязі. У нас няма ніякай інфармацыі, як і што яны рабілі. На кожны салют мы адпраўляем кагосьці ад сваёй кампаніі. Гэтыя хлопцы ў Менск прыехалі першы раз», - сказаў Шапавалаў.

Ён таксама адзначыў, што беларускі бок не звяртаўся да кампаніі па дапамогу ў расследаванні. Са слоў Шапавалава, кампанія наняла адвакатаў для сваіх супрацоўнікаў.

17 ліпеня стала вядома, што двум расейскім супрацоўнікам кампаніі «Піра-Рос» - 25-гадоваму Максіму Сапронаву і 28-гадоваму Канстанціну Дзянісаву ўжо выстаўленыя абвінавачванні. Следчы камітэт таксама паведаміў, што яшчэ два чалавекі праходзяць у справе падазраванымі.

Нагадаем, 3 ліпеня падчас святочнага салюту адбылося надзвычайнае здарэнне. Загінула 64-гадовая жанчына, яшчэ 10 чалавек пацярпелі.

СК разглядае чатыры асноўныя версіі: пра няспраўнасць салютных установак, няспраўнасць феерверачных вырабаў, няправільнае зараджэнне салютных установак, няправільная эксплуатацыі салютных установак. Кіраўнік установы Іван Наскевіч паведаміў, што самая відавочная з іх - версія пра тое, што піратэхнічныя зарады былі, хутчэй за ўсё, неналежнай якасці.

5 ліпеня супрацоўнікаў кампаніі ў выпуску піратэхнічнай прадукцыі «Піра-Рос» затрымалі. Абодва маюць вышэйшую адукацыю і ўжо некалькі гадоў працуюць на прадпрыемстве. Яны прыбылі ў Менск як кансультанты. Цяпер яны ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. 8 ліпеня іх наведалі расейскія дыпламаты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках