29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вярхоўнай радзе адмовілі Зяленскаму ў пазачарговым скліканні парламента

24
У Вярхоўнай радзе адмовілі Зяленскаму ў пазачарговым скліканні парламента

Зяленскі прапанаваў Парубію правесці пазачарговае пасяджэнне Рады 18 ліпеня.

У Вярхоўнай радзе Украіны адмовіліся правесці пазачарговае пасяджэнне, пра якое папрасіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пра гэта спікер парламента Андрэй Парубій паведаміў у Facebook.

«Скліканне такога пасяджэння пасля закрыцця сесіі не прадугледжанае законам, бо рэгламент Вярхоўнай рады Украіны прадугледжвае магчымасць склікання пазачарговага пленарнага пасяджэння ў неадкладных выпадках у перыяд паміж пленарнымі пасяджэннямі падчас сесіі», - напісаў ён.

Ён адзначыў, што апошняе пленарнае пасяджэнні дзясятай сесіі парламента восьмага склікання прайшлі 12 ліпеня. «У мяне ёсць адзіная прадугледжаная заканадаўствам магчымасць - склікаць на патрабаванне прэзідэнта Украіны пазачарговую сесію Вярхоўнай рады», - дадаў Парубій.

Ён пры гэтым адзначыў, што звярнуўся да прэзідэнта з просьбай падаць ліст у парламент у адпаведнасці з патрабаваннямі закона.

Зяленскі прапанаваў Парубію правесці пазачарговае пасяджэнне Рады 18 ліпеня. На гэтым пасяджэнні павінны былі б разгледзець унесеныя ім праекты законаў аб канфіскацыі незаконных актываў дзяржаўных і муніцыпальных чыноўнікаў, закон пра пачатак працы антыкарупцыйнага суда ды іншыя.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках