18 красавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Такая палітыка праводзіцца шпіёнамі

15
Леанід Заіка: Такая палітыка праводзіцца шпіёнамі
ЛЕАНІД ЗАІКА

Хто выцясняе беларускую моладзь з краіны?

Пра гатоўнасць праекта стратэгіі моладзевай палітыкі на 2020-2030 гады паведаміў днямі міністр адукацыі Ігар Карпенка. Кіраўнік Аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка распавёў на «Прымусе», чым гэта пагражае Беларусі.

- У Польшчы падаткі касуюцца для моладзі, а нашу моладзь у войска заганяюць. Дарагія сябры, як казаў Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч, гэта нейкая палітыка, прыдуманая ізраільска-японска-польскімі шпіёнамі.

Таварыш прэзідэнт, таварыш кіраўнік КДБ, задумайцеся: у Беларусі ствараецца сілавы элемент для выцяснення моладзі з краіны і найбольш прывабнай у гэтым плане з'яўляецца Польшча і паводле ўзроўню заробку і ў падатках. Правядзіце парламенцкія слуханні, высветліце, хто і навошта гэта робіць і ці трэба?

Гэта могуць рабіць альбо чыноўнікі, у якіх няма дзяцей, альбо яны свядома цалкам касуюць усю моладзевую палітыку і робяць краіну бязмозглай у перспектыве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках