19 красавiка 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернікі Беларусі патрабуюць вызваліць іх ад аплаты за паломніцтва

15
Вернікі Беларусі патрабуюць вызваліць іх ад аплаты за паломніцтва

У нашай краіне паломніцтва прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў.

Больш за 70 грэка-каталікоў падпісаліся пад зваротамі ў адміністрацыю Лукашэнкі і да ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніду Гуляку, каб скарэктаваць дзеянне пастановы Савета Міністраў № 49. Згодна з гэтай пастановай паломніцтва прыраўноўваюцца да масавых мерапрыемстваў, і вернікі павінны плаціць за міліцэйскую ахову, паслугі ЖКГ і медыкаў. Сумы настолькі вялікія, што ў гэтым годзе віцебскія грэка-каталікі павінны былі скасаваць пешую пілігрымку з Віцебска ў Полацк, і вернікі былі вымушаныя дабірацца туды ў прыватным парадку, паведамляе «Радыё Рацыя».

У Полацку супольнымі намаганнямі быў складзена зварот у дзяржаўныя структуры, ён ўжо накіраваны да адрасатаў. Першы адказ павінен прыйсці ў віцебскі прыход на імя святара Дзмітрыя Грышаны.

- Будзем вучыцца суіснаваць у гэтых новых умовах, каб выконваць свае законныя рэлігійныя правы. Хоць гэта, можа, камусьці і не падабаецца. Гэта згодна з нашай рэлігійнай традыцыяй - хадзіць у пілігрымкі. Гэта традыцыя старажытная, мы нічога такога не патрабуем. Мы не ходзім з нейкімі лозунгамі. Проста гэтага патрабуе наша вера - ісці ў пілігрымку.

Са словах Мікалая Шарахі, верніка з полацкага прыходу, падтрымаць ініцыятыву надумалі і ў іншых рэгіёнах, там подпісы пад зваротамі яшчэ збіраюць, і таму зваротаў будзе некалькі. Праблема закранула ўсе грэка-каталіцкія прыходы, якія практыкуюць лакальныя пілігрымкі. Адказныя структуры павінны даць адказ, ці законна браць грошы з прыхаджан за выкананне рэлігійных патрэбаў, і ці абавязкова пілігрымкі павінны быць уключаны ў праграмы дзяржаўных мерапрыемстваў, каб заставацца бясплатнымі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках