29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы парад: у Менску зноў ператкнуць рух транспарту

16
Чарговы парад: у Менску зноў ператкнуць рух транспарту

Дарожны рух будуць перакрываць 18 і 20 ліпеня.

У цэнтры Менска запланаваны чарговы парад - гэтым разам да Дня пажарнай службы Беларусі, з прычыны якога ў горадзе зноў ператнуць дарожны рух. Рэпетыцыя пройдзе 18 ліпеня, а сам парад работнікаў Міністэрства надзвычайных сітуацыях – 20 ліпеня.

З гэтай прычыны 18 ліпеня будзе перацяты рух з 02:30 да 4:00 на вуліцы Янкі Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, а з 04:00 да 06:00 на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да Казлова, паведамілі ў менскай ДАІ.

20 ліпеня рух ператнуць з 7:30 да 8:30 на вуліцы Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай, а з 10:30 да 12:00 на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да Казлова.

ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках