23 красавiка 2024, aўторак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан сабраў рэкордную суму ў барацьбе за крэсла прэм'ера Вялікабрытаніі

Джонсан сабраў рэкордную суму ў барацьбе за крэсла прэм'ера Вялікабрытаніі
БАРЫС ДЖОНСАН

Больш за палову сабраных сродкаў Джонсану пералічылі фінансісты і бізнэсоўцы.

Былы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан пабіў рэкорд у сабраных ахвяраваннях для кампаніі за пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Агулам яму ўдалося сабраць £702 тысяч. З улікам леташніх сродкаў, толькі за апошнія два тыдні яму пералічылі £ 200 тысяч, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

Адзначаецца, што больш за палову сабраных сродкаў Джонсану перавялі фінансісты і бізнэсоўцы, якія падтрымліваюць выхад Вялікабрытаніі з Еўразвязу.

Такім чынам яго зборы пераўзышлі зборы былога міністра замежных спраў Дэвіда Малібэнда, якому пералічылі £602 тысяч. Цяперашні міністр замежных спраў Джэрэмі Хант пры гэтым нічога не сабраў за апошнія два тыдні, паведамляе Reuters са спасылкай на брытанскія ўлады.

Джонсан перамог у чацвёртым туры гонкі за пасаду прэм'ер-міністра, набраўшы 157 галасоў, другое месца на гэтым этапе заняў міністр экалогіі Майкл Гоў (61 голас), а трэцяе - міністр замежных спраў Джэрэмі Хант. Дагэтуль у лідарах быў Джонсан па выніках першага, другога і трэцяга тураў выбараў.

Два кандыдаты, якія возьмуць удзел у фінальным галасаванні, будуць выяўленыя ў пятым коле выбараў.

Цяперашняя прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй абвясціла аб сваёй адстаўцы ў канцы траўня. Сваю пастанову яна патлумачыла тым, што ёй не ўдалося пераканаць парламентарыяў падтрымаць угоду аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўразвязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках