20 красавiка 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: Расея запазычыла ў «Ісламскай дзяржавы» ідэю наконт новай зброі

8
Business Insider: Расея запазычыла ў «Ісламскай дзяржавы» ідэю наконт новай зброі

Ёй могуць абсталяваць расейскіх наймітаў у Сірыі.

Спецыяльныя квадракоптэры з выбуховымі прыладамі распрацаваны на аснове досведу тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Яны таксама выкарыстоўвалі бытавыя дроны для таго, каб скідаць бомбы.

«Гэта вельмі тактычны апарат. Мы гаворым пра невялікую беспілотную лятальную прыладу з невялікім радыусам», - растлумачыў Business Insider даследчык CAN Corporation і навуковы супрацоўнік па даследаванні Расеі ў American Foreign Policy Council Сэмюэл Бендэт (пераклад - unian.net).

«Увогуле, яны, імаверна, будуць здольныя скінуць некалькі гранат або бомбаў», - дадаў ён. На гэты момант не існуе такіх невялікіх беспілотнікаў, здольных несці зброю.

Але расейская газета «Известия» працытавала крыніцу ў Міністэрстве абароны РФ, якая запэўніла, што ўзяцце на ўзбраенне такіх апаратаў «непазбежнае».

У сваю чаргу, Бендэт дапусціў, што гэта цалкам верагодна, улічваючы тое, што ператварыць такія невялікія лятальныя апараты ва ўдарныя досыць нескладана.

«Я б сказаў, гэта можа адбыцца адносна хутка», - сказаў экспэрт. Выданне нагадвае, ЗША былі адной з першых краін, якія пачалі выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты ў вайсковых мэтах.

Некаторыя амерыканскія ўдарныя беспілотнікі нават больш, чым самалёты, і нясуць на борце сэнсары разведкі і ракеты. Да прыкладу, размах крылаў MQ-9 Reaper нават большы, чым у знішчальніка F-16.

Тым часам, ніхто не разглядаў невялікія беспілотнікі як зброю, пакуль тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» пачалі выкарыстоўваць іх у баях. «Раптам ІГІЛ зрабіла паварот на 180 градусаў і ператварыла гэтыя вельмі простыя прылады ў смяротную зброю», - сказаў Бендэт.

З ягоных слоў, службы бяспекі Расеі ўжо выкарыстоўваюць невялікія беспілотнікі для розных мэтаў. Аднак, да цяперашняга часу яны не неслі на борце зброю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках