19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замыканне, Карл!

10
Замыканне, Карл!

Яны ўмеюць рабіць дзве рэчы - хлусіць і красці.

Тры энэргаблокі Калінінскай атамнай электрастанцыі ў Цвярской вобласці РФ сёння ўначы адключыліся ад сеткі. Прычына надзвычайнага здарэння - кароткае замыканне, піша Telegram-канал «Баста!».

Замыканне, Карл! Злучыліся два дроцікі - і НЗ, адключэнне АЭС, рызыка буйной аварыі, паўтор кашмару, пра які добра памятаюць нашы бацькі.

Са слоў афіцыйных асоб, «радыяцыйны фон у парадку і пашкоджанняў на станцыі няма».

Тое ж самае яны казалі 30 з лішнім гадоў таму, дзесьці ў пачатку траўня 1986 года. Савецкія ўлады доўга хавалі праўду пра выбух у Чарнобылі, напляваўшы на жыццё і здароўе мільёнаў грамадзян. Хлусілі нават тады, калі прыйшлося прызнаць, што аварыя на ЧАЭС была. Праз пару тыдняў пасля выбуху.

Тое ж самае мы пачуем, калі ірване лукашэнкаўская АЭС у Астраўцы, рэактар якой спраектаваны паводле таго ж тыпу як і на Калінінскай. А ў тым, што гэта адбудзецца, мала хто сумняваецца. Пасля «крывавага салюту». Пасля збягання з рэек таварняка. Пасля бруднай нафты і пабітых дарог. Пасля штодзённых навін аб крадзяжы чыноўнікаў.

Яны не ўмеюць будаваць. Яны не ўмеюць працаваць. Яны ўмеюць рабіць дзве рэчы - хлусіць і красці. Вынікі мы бачым кожны дзень. Толькі не ва ўсіх будзе шанец даведацца, чым скончыцца авантура з АЭС, калі яе ўсё ж такі запусцяць.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках