24 красавiка 2024, Серада, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяссмертны: Украіна дамовілася аб абмене ваеннапалоннымі паводле схемы «208 на 69»

1
Бяссмертны: Украіна дамовілася аб абмене ваеннапалоннымі паводле схемы «208 на 69»
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: GLAVCOM.UA

Працэдура зойме некалькіх месяцаў.

На перамовах у Менску бакі дамовіліся аб абмене палоннымі на падставе формулы «208 на 69». Пра гэта сёння падчас брыфінгу, які трансляваўся на YouTube-канале «Громадське Телебачення» паведаміў прадстаўнік Украіны ў рабочай падгрупе ў палітычных пытаннях у Трохбаковай кантактнай групе Раман Бяссмертны, паведамляе "Гордон".

«Дасягнутая дамоўленасць аб пачатку працэдуры абмену ваеннапалоннымі, якія незаконна ўтрымоўваюцца, асуджанымі асобамі ў суадносінах 208 на 69», - падкрэсліў Бяссмертны.

З ягоных слоў, гэта была ініцыятыва ўкраінскага боку, якую прапанавалі прадстаўнікі АРДЛА.

«Гэта было падтрыманае нават прадстаўнікамі з АРДЛА, аднак гэтаму запярэчыў Крэмль, прадстаўнікі Масквы. Таму нарэшце дамовіліся праводзіць працэдуру прававой ачысткі», - адзначыў Бяссмертны.

Ён дадаў, што працэдура запушчаная, аднак яна будзе праводзіцца ў часе да некалькіх месяцаў.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра вызваленне толькі тых украінцаў, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках