19 красавiка 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марус Лаўрынавічус: Асцярогі Літвы наконт БелАЭС у Астраўцы пацвердзіліся

5
Марус Лаўрынавічус: Асцярогі Літвы наконт БелАЭС у Астраўцы пацвердзіліся
МАРУС ЛАЎРЫНАВІЧУС

І гэта тычыцца не толькі ненадзейных расейскіх тэхналогій.

Сёння адбылося надзвычайнае здарэнне на Калінінскай АЭС у Цвярской вобласці РФ: былі адключаныя тры энэргаблокі з чатырох. Пры гэтым рэактар, які выкарыстоўваецца на Калінінскай АЭС, быў узяты за аснову для праектавання рэактара на БелАЭС у Астраўцы.

Расейскія СМІ сцвярджаюць, што выцеку радыяцыі ў выніку здарэння не адбылося, аднак у беларускім Віцебску сёння было афіцыйна зафіксаванае павышэнне радыяцыйнага фону.

Сітуацыю для Charter97.org пракаментаваў Марус Лаўрынавічус, старэйшы аналітык Віленскага інстытута палітычнага аналізу:

- Гэта лішні раз пацвярджае асцярогі Літвы наконт Беларускай АЭС у Астраўцы і тыя аргументы, якія мы прыводзім супраць яе будаўніцтва. І гэта тычыцца не толькі расейскіх тэхналогій, якія, як мы ўсе ведаем, не заслугоўваюць даверу.

Як сказала наш экс-прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ ў сваім нядаўнім штогадовым пасланні, прычына для турботы - гэта само месца, сама пляцоўка для будаўніцтва БелАЭС.

Інцыдэнт на Калінінскай АЭС яшчэ раз пацвярджае, што пазіцыя Літвы ў дачыненні да Астравецкай АЭС мае пад сабой глебу.

- Ці павышае факт гэтага інцыдэнту шанцы на поспех кампаніі для прыпынення будаўніцтва і закрыцця БелАЭС?

- Наўпрост - не думаю, таму што беларускія ўлады заўсёды могуць сказаць: маўляў, інцыдэнт адбыўся ў Расеі, а не ў Беларусі.

Але пазіцыя Літвы з прыходам да ўлады новага прэзідэнта, Гітанаса Наўседы, сапраўды не зменіцца. Літва не збіраецца набываць электраэнэргію з БелАЭС і прадаўжацьме змагацца хоць бы за тое, каб яна адпавядала еўрапейскім і сусветным стандартам бяспекі (гэта як мінімум).

Так што гэтае пытанне з парадку дня не знікне: для Літвы гэта занадта важная і сур'ёзная праблема.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках