24 красавiка 2024, Серада, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Польшчы: шырокай кааліцыі апазіцыйных сілаў не будзе

Выбары ў Польшчы: шырокай кааліцыі апазіцыйных сілаў не будзе

Лідарства ў перадвыбарчых рэйтынгах захоўвае кіроўная партыя «Права і Справядлівасць».

Старшыня польскай партыі «Грамадзянскай Платформы» (PO) Гжэгаж Схетына заявіў, што ягоная партыя ідзе на восеньскія парламенцкія выбары ў формуле «Грамадзянскай Кааліцыі». На прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў чацвер, 18 ліпеня, ён растлумачыў, што «гэта не кааліцыя палітычных партый, а кааліцыя ўсіх тых, хто падзяляе наш светапогляд і хоча змяніць аблічча Польшчы», паведамляе «Радыё Польшча».

Такім чынам у склад кааліцыі на чале з наймацнейшай апазіцыйнай партыяй «Грамадзянскай Платформай» уваходзяць сёння дзве невялікія групоўкі левага толку «Польская ініцыятыва» і «Новачэсна». Правалам скончыліся перамовы Гжэгажа Схетыны аб стварэнні шырокай кааліцыі апазіцыйных сілаў з удзелам Польскай сялянскай партыі (PSL) і Саюза левых дэмакратаў (SLD). На сёння гэтыя партыі маюць намер ісці на выбары самастойна. Гжэгаж Схетына заявіў, што спіс кандыдатаў ад «Грамадзянскай Кааліцыі» будзе агучаны 26 ліпеня.

Лідарам перадвыбарных рэйтынгаў з'яўляецца кіроўная ў Польшчы партыя «Права і Справядлівасць» (PiS) на чале з былым прэм'ер-міністрам Яраславам Качыньскім. PiS стала пераможцай травеньскіх еўрапейскіх выбараў, апярэдзіўшы кааліцыю аб'яднаных апазіцыйных сілаў, якую ўзначальвае PO, на 7 адсоткаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках