25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Вугальнае трыо хоча абразуміць Пуціна

1
Die Welt: Вугальнае трыо хоча абразуміць Пуціна

Місію ўзяла на сябе Нямеччына.

Сустаршыня «Пецярбуржскага дыялогу» Рональд Пофала на нямецка-расейскім форуме сёлета плануе зрабіць асаблівы акцэнт на тэме абароны навакольнага асяроддзя. На канферэнцыі, стварэнне якой было ініцыяванае ў 2001 годзе тагачасным канцлерам Герхардам Шродэрам і расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, у чацвер у Кенігсвінтэры і Боне на нефармальнай сустрэчы збяруцца блізу 300 прадстаўнікоў з вобласці эканомікі, навукі, культуры і палітыкі, піша Die Welt (пераклад – inosmi.ru).

Тры былыя старшыні нямецкай урадавай камісіі «Рост, структурныя змены, занятасць» плануюць падчас форуму заклікаць Расею да адмовы ад вугальнай энэргетыкі паводле ўзору Нямеччыны. Былы генеральны сакратар ХДС і кіраўнік структуры канцлера і цяперашні старшыня рады дырэктараў «нямецкіх чыгунак» Рональд Пофала сам уваходзіў у кіраўніцтва так званай «вугальнай камісіі».

26 студзеня камісія прадставіла Федэральнаму ўраду вынікі шматмесячных кансультацый. Так, было рэкамендавана канчаткова адмовіцца ад вугальнай электраэнэргіі да 2038 года. Яшчэ да 2022 года павінен быць закансерваваны шэраг наймагутнейшых электрастанцый, якія працуюць на бурым і каменным вугалі. Аператары электрастанцый павінны будуць атрымаць кампенсацыю, а закранутыя рэгіёны — блізу 40 мільярдаў еўраў у якасці структурнай дапамогі.

І вось на форуме «Пецярбуржскі дыялог» былыя старшыні камісіі і прэм'ер-міністры федэральных зямель Маціяс Платцэк (Брандэнбург, СДПГ) і Станіслаў Ціліх (Саксонія, ХДС) разам з Пафалам павінны будуць далажыць у рамках упершыню супольных рабочых груп «Эканоміка» і «Экалагічная мадэрнізацыя» што да пастановы аб адмове ад вугальнай энэргетыкі.

«Тым самым мы хочам паказаць, што мы сур'ёзна ўспрымаем змяненне клімату», - сказаў Пофала. Чацвёрты старшыня вугальнай камісіі, палітолаг Барбара Прэтарыус, не змагла ўзяць удзел у форуме праз шчыльны графік.

Праз велізарныя запасы прыроднага газу адмова ад вугальнай энэргетыкі для Расеі будзе «нашмат менш складанай», сказаў Пофала напярэдадні канферэнцыі. Таму яго «не здзівіць, калі трох дакладчыкаў у другім паўгоддзі запросяць у Расею, каб яны распавялі там пра адмову Нямеччыны ад вугальнай энэргетыкі», — адзначыў Пофала. «Мы прадэманструем, што ўважаем пастанову аб адмове ад вугалю ўзорнай».

І ўсё ж трыо з Нямеччыны сутыкаюцца з практычна бесперспектыўнай місіяй. Таму што за «ўзорную» адмова Нямеччыны ад вугальнай энэргетыкі нават ва ўласнай краіне не ўважаецца. Экспэртная рада ў экспэртызе эканамічнага развіцця ў сваіх спецыяльных высновах ахарактарызавала адмову Нямеччыны ад вугальнай энэргетыкі як «дарагую і неэфектыўную».

Паводле ацэнак эканамістаў, яго эфектыўнасць у плане кліматычнай палітыкі без дадатковых захадаў будзе «вельмі абмежаванай» і «нават прывядзе да павышэння выкідаў вуглякіслага газу ва ўсім ЕЗ».

Навуковая рада пры Міністэрстве эканомікі ФРГ таксама ў сваім заключэнні адзначыла на гэтым тыдні, што пашырэнне дзеянняў у кантролі выкідаў у Еўропе з'яўляецца больш дзейсным і эфектыўным сродкам у абароне клімату, у выніку чаго прынятая на дзяржаўным узроўні адмова ад вугальнай энэргетыкі можа быць выключаная.

Расейскія прадстаўнікі, якія будуць сачыць за нямецкімі навуковымі дэбатамі ў пытанні абароны клімату, імаверна, сустрэнуць палітычныя рэкамендацыі нямецкага трыо з некаторым скепсісам.

Незалежна ад гэтага значэнне «Пецярбуржскага дыялогу» як нямецка-расейскага форуму, прадоўжыць расці. На форуме грамадзянскай супольнасці Нямеччына і Расея ўпершыню пасля анэксіі Крыма зноў прадстаўленыя высокапастаўленымі чальцамі ўрада. Чакаецца ўдзел міністра замежных спраў ФРГ Хайка Мааса і ягонага расейскага калегі Сяргея Лаўрова.

Спачатку прыкладаліся намаганні для арганізацыі ўдзелу ў XVIII «Пецярбуржскім дыялогу» канцлеркі Ангелы Мэркель і расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, адзначыў кіраўнік канферэнцыі з нямецкага боку Пофала ў Берліне. «У выніку абодва прынялі пастанову накіраваць сваіх міністраў замежных спраў».

Аднак удзел Мааса і Лаўрова ў цырымоніі адкрыцця форуму азначае «што мы цяпер праз шмат гадоў і шмат крокаў» вяртаемся да фарматаў, якія ён уважае за «неабходныя». Да крымскага крызісу часткай «Пецярбуржскага дыялогу» таксама былі і ўрадавыя кансультацыі.

Праз канфлікт паміж Украінай і Расеяй і іншыя спрэчныя пытанні стасункі паміж Захадам і Расеяй моцна пагоршыліся - аж да скасавання форуму ў 2014 годзе.

Падчас канферэнцыі Пофала, з ягоных прызнанняў, хоча закрануць і крытычныя тэмы нямецка-расейскіх дачыненняў, напрыклад, анэксію Крыма Расеяй і вайну на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, ён таксама падыме пытанне «абмежаванняў і прыгнёту асобных расейскіх і нямецкіх НДА».

Пофала таксама выступіў у абарону антырасейскіх санкцый ЕЗ. Усё ж было б «проста» для Пуціна запатрабаваць іх скасавання. Калі на ўсходзе Украіны «цягам некалькіх месяцаў запануе рэжым спынення агню, можна было б казаць пра першыя крокі для скасавання».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках