29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Лось вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы са спёкай

5
Відэахіт: Лось вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы са спёкай

Жыхар Аляскі зафатаграфаваў незвычайнае відовішча.

Падчас спякоты на ягоным пляцы каля арашальніка газона прымасціўся велізарны лось. Жывёліна хацела хоць бы трохі асвяжыцца пад струменьчыкамі вады, піша сайт newsyou.info.

Гэтае відэа было знятае падчас рэкорднай спякоты на Алясцы. У роліку прыкметна, што жывёліна зручна лягла на траўку проста над арашальнікам. Пырскам вады лось быў вельмі рады. Прыцмокваючы, ён падстаўляў пад ваду сваю пысу і рогі.

Аўтар роліка зразумеў становішча жывёліны і не стаў яе праганяць. Мужчына напісаў, што цяпер амерыканскі штат перажывае незвычайную хвалю спёкі. «Усе робяць усё магчымае, каб хоць бы трохі астудзіцца», - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках