23 красавiка 2024, aўторак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават калі скласці заробак мужа і мой - $500 не выйдзе»

12
«Нават калі скласці заробак мужа і мой - $500 не выйдзе»
ФОТА: TUT.BY

Аршанцы бачаць сваю галоўную праблему ў Лукашэнку.

Аршанскі відэаблогер Шэры кот распытаў жыхароў горада пра галоўныя праблемы, якія іх хвалююць, піша Telegram-канал "Баста!". Што кажуць людзі:

- Не было б Лукашэнкі - не было б праблем.

- Зверху ўсё блішчыць, а людзі кажуць - як вы тут жывяце.

- Для моладзі няма ніякіх вакансій, нават летам няма дзе падпрацаваць.

- Абяцаюць вялікія заробкі, а прыходзіш - і нічога няма.

- Заробкі ў горадзе 250, 300 рублёў.

- Усе адсюль бягуць, хто куды - у Расею? Куды заўгодна.

- За кватэру плаціць, за дзіцячы садок, а калі яшчэ двое дзяцей - куды з такім заробкам.

- Плаці за дарогі, дарог няма.

- Нават калі скласці заробак мужа і мой - 500 не выйдзе.

- Прадпрыемствы працуюць па чатыры дні, працы няма.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках