25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскім медыкам забаранілі распавядаць негатыў пра работу

10
Гомельскім медыкам забаранілі распавядаць негатыў пра работу

Ліст з апісаннем няпростых умоў працы даслаў блогеру NEXTA работнік станцыі хуткай дапамогі Гомеля.

Медык піша, што немагчыма дзяжурыць у новай форме і што не выконваецца тэхніка бяспекі ў карэтах хуткай, паведамляе «Белсат».

«Новая бардовая спецвопратка медыкаў пашытая з сінтэтыкі, у аўтамабілі пры +35 гэта пекла. У некаторых аўто не працуюць шклопад’ёмнікі, таму яны заўсёды зачыненыя, а на зіму заляпляюцца скотчам. Акумулятары электракардыёграфаў не трымаюць зарад, таму без разеткі зрабіць ЭКГ немагчыма. Драты аголеныя, медыкі самі іх матаюць ізаляцыйнай стужкай, тэхніка бяспекі не выконваецца. Некаторыя брыгады працуюць з адным фельчарам. Калектыўныя скаргі не разглядаюць, просяць пазначыць прозвішча, імя, каб «асабіста адказаць», - распавёў медык.

Разам з лістом медык адправіў фота даручэння ад Ігара Баранава, начальніка ўправы аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. У ім пяць пунктаў, сярод якіх - і патрабаванне аб «недапушчальнасці размяшчэння негатыву ў інтэрнэце».

Журналісты папрасілі галоўнага ў Гомельскай вобласці медыка пракаментаваць патрабаванні, а таксама растлумачыць, чаму ён забараняе падначаленым распавядаць пра ўмовы працы.

«Я не магу вас злучыць. Гэта тэхнічна немагчыма. Чаму? Ну, таму. Так, гэта ягоная прыёмная, але немагчыма», - заявіла сакратарка Ігара Баранава.

Пазней яна ўдакладніла імя і прозвішча журналіста і пайшла ў кабінет начальніка. Аднак Ігар Баранаў, з яе слоў, адмовіўся ад каментароў, бо «гэта службовы дакумент».

Высветліць умовы працы журналісты паспрабавалі і ў Міхаіла Прыступіна, галоўнага лекара Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Аднак яго не было на працоўным месцы.

«У яго іспыт з інтэрнамі, не магу сказаць, калі ён прыйдзе», - сказалі ў прыёмнай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках