25 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Велкам ту Юкрэйн»: Зяленскі запісаў відэа на ангельскай для інвестараў

5
«Велкам ту Юкрэйн»: Зяленскі запісаў відэа на ангельскай для інвестараў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнт Украіны звярнуўся да замежных бізнэсоўцаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся на ангельскай мове да замежных бізнэсоўцаў і заклікаў іх інвеставаць у ягоную краіну.

Відэазварот прэзідэнт апублікаваў 18 ліпеня, піша «Украінская праўда».

«Я звяртаюся да замежных бізнэсоўцаў, якія шукаюць новыя пляцоўкі для інвестыцый. Разумею - ранейшая ўлада зрабіла ўсё, каб Украіна выглядала інвестыцыйна непрывабнай. Бізнэсу ставілі палкі ў колы, яго наогул маглі адабраць. Цяпер усё будзе інакш. Я асабіста гэта гарантую», - гаворыцца ў нататцы пад відэа прэзідэнта.

«Я запрашаю Вас, інвестары з усяго свету, далучыцца як мага хутчэй да гэтай магчымасці (стаць інвестарамі ва Украіне - рэд.) і атрымаць неімаверны прыбытак ад сваіх інвестыцый», - кажа Зяленскі.

З ягоных слоў, поспех замежных інвестараў ва Украіне, гэта і поспех Украіны. Ён запрашае замежнікаў у «краіну свабоды – Украіну».

З ягоных слоў, Украіне трэба шмат што змяніць - удасканаліць інфраструктуру, звольніць непрафесіяналаў, наняць прафесіяналаў... Прэзідэнт таксама кажа, што «змены патрабуюць часу», але ён і ягоны новы парламент і ўрад абяцае развіваць украінскую эканоміку да ўзроўню еўрапейскіх краін.

«Мы давядзём вам, што з'яўляемся краінай з магутным інвестыцыйным патэнцыялам, гатовай змяняцца і развівацца разам з вамі», - запэўніў Заленскі.

Таксама прэзідэнт звярнуўся да ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой і заклікаў іх дзяліцца ягоным відэа: «Каб бізнэс з вашых краін адхіліў сумневы і пачаў інвеставаць ва Украіну».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках