19 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чашніцкім раёне пасля трэніроўкі на возеры загінуў супрацоўнік МНС

У Чашніцкім раёне пасля трэніроўкі на возеры загінуў супрацоўнік МНС

Трагедыя адбылася на возеры Слідзец недалёка ад вёскі Слідцоў у Чашніцкім раёне.

Мясцовыя ратавальнікі 17 ліпеня праводзілі там трэніроўку. Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, паведамілі tut.by ў абласным УМНС.

Напярэдадні супрацоўнікі Чашніцкага раённага аддзела МНС трэніраваліся на возеры Слідзец. Калі выпрабаванні скончыліся, адзін з ратавальнікаў, 37-гадовы мужчына, адлучыўся. Што адбылося потым, пакуль невядома, але неўзабаве калегі знайшлі ягонае цела ў вадзе. Мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але ён памёр.

- Чашніцкі раённы аддзел СК праводзіць праверку па гэтым факце. Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцаў, прызначылі судова-медыцынскую экспэртызу, - паведамілі ва УСК вобласці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках