24 красавiка 2024, Серада, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітра Паліенку падазраюць у «абразе прадстаўніка ўлады»

6
Змітра Паліенку падазраюць у «абразе прадстаўніка ўлады»
Фото: «Радыё Свабода»

Каго і калі мог абразіць палітвязень, не паведамляецца.

Як паведамляе «Радыё Свабода», крымінальная справа актывіста Змітра Паліенкі ў пачатку ліпеня была перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Але абвінавачванне могуць дапоўніць.

Пра гэта распавяла прадстаўніца прэс-службы Следчага камітэта Менску Кацярына Гарлінская: справу Паліенку вярнулі для дадатковага папярэдняга расследавання ў Заводскі раённы аддзел менскага СК «з паметкай аб дачы прававой ацэнкі дзеянням Паліенкі».

Ацэньваць будуць дзеянні, «звязаныя з абразай прадстаўніка ўлады» (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), па выніках абвінавачанне можа быць дапоўненае. Каго і калі мог абразіць Паліенка, не паведамляецца.

Нагадаем, Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка, яго трымалі пад вартай без выстаўлення абвінавачвання да 5 красавіка (хоць можна толькі 10 дзён). Розныя абвінавачванні аб'ядналі ў адну справу:

вечарам 13 сакавіка, як сцвярджае СК, Паліенка распыліў пярцовы газ з балончыка ў твар чалавеку, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад'ездзе (са слоў сяброўкі Паліенкі, гэта была самаабарона - да Змітра чапляўся «п'яны агрэсіўны мужчына»);

23 студзеня была распачатая таксама крымінальная справа за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводскім раёне Менска, у якой разам з Паліенкам фігуруюць Яўген Чуліцкі і Настасся Гусева.

Змітру Паліенку пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. У гэтым годзе яго ўжо штрафавалі за «экстрэмісцкую шапку».

У 2016 годзе Паліенку асудзілі за «гвалт ці пагрозу выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Ён выйшаў на волю ў кастрычніку 2018 году, праз два з паловай гады пазбаўлення волі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення. Віну тады ён не прызнаў. Беларускія праваабаронцы запатрабавалі вызваліць актывіста. Прысуд яму называлі палітычна матываваным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках