20 красавiка 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі фігуранта справы аб забруджванні «Дружбы»

2
У Літве затрымалі фігуранта справы аб забруджванні «Дружбы»

Дырэктара кампаніі «Самаратранснафта-тэрмінал» затрымаў Інтэрпол.

Інтэрпол затрымаў у Літве аднаго з фігурантаў справы аб забруджванні нафтаправода Дружба - былога дырэктара кампаніі «Самаратранснафта-тэрмінал» Рамана Ружачку. У траўні ён быў завочна арыштаваны Самарскім абласным судом і абвешчаны ў вышук. Паводле версіі следства, бізнэсовец можа быць датычны да запампоўкі забруджанай нафты ў трубаправод, праз што былі парушаныя пастаўкі паліва ў восем еўрапейскіх краін, паведамляе svoboda.org.

Ружачка быў затрыманы 17 ліпеня ў Вільні, сцвярджаюць крыніцы агенцтваў "Інтэрфакс" і ТАСС. Паводле версіі следства, забруджванне «Дружбы» адбылося праз тэрмінал самарскай кампаніі, куды паступала нафту ад некалькіх малых вытворцаў. Развёўшы нафту хлорагранічнымі злучэннямі, зламыснікі планавалі схаваць крадзяжы, намагае Міністэрства энэргетыкі Расеі.

20 красавіка беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» выявіў забруджванне расейскай нафты злучэннямі хлору. Расея была вымушана спыніць экспарт па трубаправодзе «Дружба» праз Беларусь і морам праз порт Усць-Луга. Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыне давялося выкарыстоўваць рэзервы, каб кампенсаваць брак паставак. Былі парушаныя пастаўкі на Украіну, Нямеччыну і ў краіны Балтыі.

Беларусь ацаніла шкоду ад бруднай нафты на сотні мільёнаў даляраў і ўжо заявіла, што будзе патрабаваць кампенсацыі. Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу паводле факту забруджвання нафты. Арыштаваныя дзевяць чалавек, двое адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе, яшчэ двое, уключаючы Ружачку, абвешчаныя ў міжнародны вышук.

У чацвер агенцтва Reuters паведаміла, што «Транснафта» прапанавала падмешваць забруджаную нафту ў асноўную плынь паставак, каб пазбавіцца ад некалькіх мільёнаў тон няякаснай сыравіны. Са звестак агенцтва, Міністэрства энэргетыкі ўжо ўхваліла прапанову нягледзячы на незадаволенасць нафтавых кампаній.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках