19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў будаўніцтва АЭС паспяховым прыкладам супрацоўніцтва з РФ

26
Лукашэнка назваў будаўніцтва АЭС паспяховым прыкладам супрацоўніцтва з РФ

Дыктатар таксама назваў РФ «старэйшым братам».

Аляксандр Лукашэнка, акрамя іншага, назваў Уладзіміра Пуціна найлепшым сябрам і прызнаў вядучую ролю Расеі ў «саюзнай дзяржаве». Ён сказаў, напрыклад, што Беларусь хоча вучыцца ў Расеі перадавым тэхналогіям і ведам, піша Газета.ru.

Паводле ягоных слоў, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва дзвюх краін інтэнсіўна развіваецца ў розных сферах:

- Наша прагматычная мэта - падцягнуцца за старэйшым братам, навучыцца таму, што ён добра ўмее, і навучыць саміх беларусаў гэтым кампетэнцыям.

Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва, на ягоную думку, з'яўляецца будаўніцтва АЭС:

- Акурат з'яўляецца атамная станцыя, якая сёння пад кіраўніцтвам расейскіх спецыялістаў будуецца, але дзе пераважная большасць працуе беларусаў.

Такім чынам, сказаў Лукашэнка, беларусы вучацца тым «перадавым тэхналогіям, самым сучасным, якімі калісьці валодаў Савецкі Саюз, а цяпер Расея».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках